Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСоциумВ трудовом коллективеНаука и образованиеНаука и образованиеБлоги наших журналистовСтанислав ЗверовичНовости МостовщиныНовости МостовщиныЛюди нашей МостовщиныЛюди нашей Мостовщины

Абяцанне працаваць “з агеньчыкам і задорам” стрымала дырэктар Дубненскай СШ Лілія Пусь

Абяцанне працаваць “з агеньчыкам і задорам” стрымала дырэктар Дубненскай СШ Лілія Пусь02 октября 2021 — 10:13

Напярэдадні Дня настаўніка мы сустрэліся з выдатным чалавекам, вядомым на Мастоўшчыне педагогам і кіраўніком, партрэт якога занесены на раённую Дошку гонару, Ліліяй Пусь. Яна з’яўляецца дырэктарам Дубненскай сярэдняй школы.

Лілія Канстанцінаўна, як пачаўся Ваш шлях у педагогіку, чаму выбралі беларускую мову?

– –Я расла ў беларускамоўным асяроддзі. Вучылася ў сельскай школе, дзе размаўлялі па-беларуску, са сцэны чыталі беларускія вершы, спявалі песні. У школьнай і сельскай бібліятэках было шмат беларускіх кніг, якія чытала з захапленнем. Выдатна спявала беларусія песні мая мама Алена Францаўна. Усё гэта адбілася на маім выбары прафесіі настаўніка беларускай мовы і літаратуры. Пасля школы паступіла ў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Максіма Горкага, які  закончыла ў 1991 годзе.

І прыехалі працаваць на Мастоўшчыну?

– Так. Памятаю, як з хваляваннем заходзіла ў кабінет загадчыка аддзела адукацыі Мікалая Іванавіча Ярмака. Вывучыўшы дакументы, ён прапанаваў выступіць на жнівеньскай канферэнцыі ад імя маладых спецыялістаў раёна. Там, на першай сваёй канферэнцыі, абяцала працаваць “з агеньчыкам і задорам.” І слова стрымала. У Чарлёнскай школе ў хуткім часе дырэктар Ніна Анатольеўна Седзянеўская прапанавала пасаду намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце. Мы, маладыя спецыялісты, працавалі з вялікай   самааддачай, вывучалі інтэрактыўныя метады і прыёмы, стараліся, каб кожны новы ўрок быў не падобны на папярэдні, каб захапіць вучняў і прынесці радасць адкрыцця на кожны ўрок.

Памятаю цёплыя і шчырыя словы падтрымкі Валянціна Сцяпанавіча Ціхановіча і Галіны Леанідаўны Глуткінай пасля наведвання ўрокаў беларускай мовы і літаратуры ў 9 класе. Добрыя словы акрылялі і надавалі сілы  развівацца далей.

У хуткім часе Валянцін Сцяпанавіч, ужо будучы дырэктарам школы, прапанаваў мне пасаду намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце. Рашэнне давалася вельмі цяжка. Адна справа – вучыць і выхоўваць дзяцей, зусім іншая – вучыць настаўнікаў, праводзіць семінары, майстар-класы, нарады. Удзячна Наталлі Міхайлаўне Ціхановіч за падтрымку і дапамогу. Памятаю кожную яе параду, кожнае настаўленне, кожную падказку. Шчыра ўдзячна ёй за першы расклад вучэбных заняткаў. Наталля Міхайлаўна – чалавек самаахвярны, таленавіты і мудры, высокага інтэлекту і эрудыцыі. Чарлёнская школа ў той час была кузніцай кадраў. Дзесяць гадоў на пасадзе намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце – гэта сотні яркіх адкрытых урокаў, якія ўпрыгожылі б любы метадычны часопіс! Гэта зорны шлях такіх настаўнікаў, як Г.М.Носік, Н.М.Ціхановіч, В.С.Ціхановіч, Л.А.Дзямідава, Р.У.Засіменка, І.А.Шчаглова, А.І.Шчановіч. Я ўдзячна лёсу, што на маім жыццёвым шляху былі такія педагогі. У кожнага з іх было чаму павучыцца. Яны навучылі мяне быць апантанай сваёй працай, усялілі ўпэўненасць, зарадзілі энергіяй і аптымізмам, памаглі паверыць у свае сілы.

Якія новыя задачы паставілі Вы для сябе, калі былі прызначаны дырэктарам Дубненскай сярэдняй  школы? Ці рэалізаваны яны?

– Усе свае намаганні я накіравала на развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы і стварэнне камфортных умоў працы для кожнага настаўніка. Гэта было найважнейшым. Пры падтрымцы ўпраўлення адукацыі, дырэкцыі філіяла “Дубна”, фермерскай гаспадаркі “Гарызонт” наша ўстанова адукацыі зажыла новым жыццём. У кабінет інфарматыкі былі закуплены новыя камп’ютары, наогул, імі, а таксама множыльнай тэхнікай абсталявана кожнае рабочае месца настаўніка, з’явіўся сучасны інфармацыйна-бібліятэчны цэнтр, закупілі новае абсталяванне на харчблок. Будаўнікі філіяла “Дубна” дапамаглі змайстраваць стэлажы і шафы ў музейным пакоі, пакласці плітку на лесвічных клетках, замяніць падлогу ў кабінеце гісторыі. Фермерскай гаспадаркай “Гарызонт” закуплена спартыўная форма і інвентар, раздатачны і пазнавальны матэрыял для групы падоўжанага дня.У школе з’явіўся і сучасны кабінет біялогіі.

Але якім  бы камфортным і дасканалым ні было б рабочае месца, жыццё ў яго ўдыхае настаўнік. Працаваць з выдатнымі педагогамі мне шанцавала ўсё жыццё. Прэстыж нашай установе адукацыі надавалі педагогі-творцы Т.Ф.Вялічка, А.П.Яскевіч, А.У.Біркос, І.М.Кандратовіч, Г.М.Муха, К.І.Сямёнава, Э.А.Місцюк, Н.Г.Цынкус.  Пад кіраўніцтвам намеснікаў дырэктара Д.І.Лазовік і Т.М.Бутэнкі педагогі школы разам са сваімі навучэнцамі заваёўвалі перамогу за перамогай на алімпіядах, навукова-практычных канферэнцыях, спартыўных і творчых конкурсах і спаборніцтвах. Самыя значныя дасягненні вучняў пад кіраўніцтвам Марыі Аляксандраўны Касазубавай. Школа стала спартыўным алімпам для  Надзеі Кавалёвай, Дар’і Табалы, Паліны Тамукевіч, Вікторыі Мялешкі і шэрагу іншых вучняў. Мы ганарымся таксама поспехамі нашых выпускнікоў, многія з якіх выбралі прафесію настаўніка. Гэта Вікторыя Кавалёва, Дзіяна Саўчук, Артур Каробкін, Вікторыя Мялешка, Вадзім Хільмановіч, Кацярына Варабей, Надзея Кавалёва, Арцём Сядач, Ангеліна Богдзель, Аляксандр Мялешка.

Я шчаслівы чалавек, таму што працую ў калектыве аднадумцаў, люблю сваю працу. У гэтым годзе спаўнілася 30 гадоў маёй педагагічнай працы і 10 гадоў я з’яўляюся кіраўніком Дубненскай сярэдняй школы. Удзячна лёсу за тое, што падараваў мне сустрэчу з людзьмі, якія дапамаглі ўпэўнена  крочыць у прафесіі.

Станіслаў ЗВЯРОВІЧ

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио