Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНаш край

Абяцалі ў лесе не смяціць

Абяцалі ў лесе не смяціць28 октября 2015 — 10:00

У тым, што лес ­­ наша агульнае багацце і яго  трэба берагчы і памнажаць,  вучні  Дубненскай  школы не раз  пераконваліся на практыцы. З работнікамі Мастоўскага лясніцтва ў рабят  даўнія  сувязі.  Сёлетняй вясной  старшакласнікі  па просьбе   лесаводаў садзілі  хвойкі. А нядаўна яны прынялі  актыўны  ўдзел  у рэспубліканскай акцыі “Чысты лес”.  

- ­­Навесці  парадак на міні­ палігоне паблізу вёскі Міклашоўцы на гэты  раз  выйшлі пятнаццаць вучняў 8­-11  класаў. Яшчэ хлопчыкі і дзяўчынкі сабралі смецце,  пераважна пласцікавыя пакеты і  бутэлькі, якія  валяліся на лясных сцяжынкахі ў лясных  масівах паблізу вёскі.  Школьнікі былі здзіўлены і ўражаны, што смецця ў лесе аказалася  многа.  Затое, як  акуратна і чыста стала, калі  яго вывезлі   на  вызначаную для гэтага звалку. Пазней  школьнікі паабяцалі, што,  збіраючы  грыбы і ягады, яны ніколі не  стануць пакідаць   у лесе  смецце. Работнікі лясніцтва  таксама засталіся задаволенымі і выказалі школьнікам словы  ўдзячнасці за аказаную дапамогу, ­­ - ахвотна расказвае пра ўдзел   старшакласнікаў у  акцыі “Чысты лес”  намеснік дырэктара Дубненскай школы Таісія Мікалаеўна Бутырка.                                                                              

 Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио