Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Абноўка для “Ярыцы”

Абноўка для “Ярыцы”19 июня 2013 — 10:00

На канцэрце трэцяга ліпеня,  у дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь,  прыхільнікі народнага ансамбля “Ярыца”, які дзейнічае пры раённым Доме культуры, убачаць  любімых артыстаў у новых сцэнічных касцюмах.Васемнаццаць прыгожых касцюмаў  шыюцца  зараз для артыстаў у Мінску ў рэспубліканскім  унітарным  вытворчым прадпрыемстве “Тэатральныя майстэрні”.  На вопратку для артыстаў   выдаткавана каля 120 мільёнаў рублёў.

На гэтым прадпрыемстве шыюць касцюмы для “Песняроў”, апранаюць артыстаў  Беларускага дзяржаўнага тэатра оперы і балета і іншых  вядомых беларускіх артыстаў. Касцюмы для “Ярыцы” шыюць майстры высокага класа. Пасля прымеркі артысты былі ў захапленні:

  — Касцюмы  аформлены ў нацыянальным стылі, блакітнага колеру, з аксаміту, арыгінальная вышыўка і карункі, чаравічкі — усё гэта не магло нам не спадабацца і не выклікаць  захаплення.  Спадзяюся, што наша  новае сцэнічнае адзенне, а таксама  песні спадабаюцца і   гледачам, —дзеліцца ўражаннямі  ўдзельніца “Ярыцы”  Марына Станіславаўна Голубева.

  Народны ансамбль “Ярыца” добра ведаюць не толькі на Мастоўшчыне, але і за межамі раёна  ён часта выступае з канцэртамі.  Перафразіраваўшы  народную мудрасць  можна зазначыць: за песні   гледачы любяць “Ярыцу”, але сустракаюць артыстаў усё-такі па адзенні.            

Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио