Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСельская жизньСельская жизньНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Абед у полі з песнямі ў КСУП "Азяранскі"

Абед у полі з песнямі  ў КСУП 'Азяранскі'18 августа 2017 — 09:57

 

Шаснаццатага жніўня камбайнеры і вадзіцелі КСУП “Азяранскі” ўбіралі збожжа на полі паблізу вёскі Лабзова. Падчас абедзенага перапынку іх чакаў не толькі смачны пачастунак ад повараў, але і вясёлы канцэрт ад работнікаў культуры Вялікіх Азёрак і Курылавіч.


Падчас жніва канцэрты ў полі сталі звычайнай з’явай. Але ўсё роўна сустрэчы з мясцовымі артыстамі на жніўнай ніве для хлебаробаў -- прыемны падарунак. Арганізатарам канцэрта ў полі стала намеснік дырэктара КСУП “Азяранскі” па ідэалагічнай рабоце Людміла Паўлаўна Васілеўская.


На працягу дванаццаці хвілін, пакуль хлебаробы абедалі, гучалі беларускія народныя песні аб жніве, роднай старонцы, каханні. Як прызнаваліся пазней удзельнікі жніва, пасля такога лірычнага перапынку працуецца хутчэй і лягчэй, і запрашалі мясцовых артыстаў наведвацца ў поле хоць кожны дзень.

Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ

Фота Л. ВАСІЛЕЎСКАЙ
 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио