З радасцю і задавальненнем паўтаралі гэтыя словы ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, былыя работнікі ААТ “Мастырамбуд” Павел Іосіфавіч Радзікевіч і Пётр Сямёнавіч Дзенісевіч, калі ім проста на падворак даставілі бяс-платна па 200 кілаграмаў адборнай бульбы ад роднага прадпрыемства.
Будуць ветэраны аж да новага ўраджаю бульбы са смачнымі дранікамі і клёцкамі.
Забяспечаны на зіму бульбай і ўсе работнікі, якія сёння працуюць на адкрытым акцыянерным таварыстве “Мастырамбуд”.
Дапамагло ім у гэтым раённае ўнітарнае сельгаспрадпрыемства “Мастаўчанка”. Аб гэтым паведаміла адказная за ідэалагічную работу ў ААТ ”Мастырамбуд” Аляўціна Мікалаеўна Данцэвіч.
Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад