
Народны тэатр, які ўжо дваццаць пяць гадоў паспяхова працуе ў Мастоўскім раённым цэнтры культуры, кожны год радуе мясцовых прыхільнікаў тэатральнага мастацтва новымі прэмьерамі.
У яго рэпертуары п’есы беларускіх, рускіх і замежных драматургаў. Пастаноўкі заўсёды праходзяць пры поўнай зале і высока ацэньваюцца не толькі мастаўчанамі.
Народны тэатр пастаянны ўдзельнік фестывалю тэатральнага мастацтва “Лідскія тэатральныя сустрэчы”, дзе неаднаразова станавіўся лаўрэатам. З Ліды нашы артысты заўсёды вяртаюцца з дыпломамі і ўзнагародамі за лепшыя ролі.
Рэжысёр народнага тэатра Валянціна Мікалаеўна Гаўрылава расказала, што зараз яна ўжо падабрала для пастаноўкі новую цікавую п’есу.
Тых, хто не толькі хоча паглядзець новую прэм’еру, але і марыць паспрабаваць свае здольнасці на сцэне, Валянціна Мікалаеўна запрашае на новыя ролі. Асабліва чакаюць у тэатры мужчын.
Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад