13 студзеня ў дзіцячым садзе №2 г. Масты святкавалі Калядкі. Галоўнымі традыцыямі, якія захаваліся ў той ці іншай форме і ў наш час, з'яўляюцца пераадзяванне, выкарыстанне масак; калядаванне, выкананне калядных песень; падзяка калядоўшчыкам, якія жадалі шчасця і добрага ўраджаю, і адорванне іх прысмакамі, прадуктамі, манетамі і іншымі рэчамі.
Прыйшла Каляда,
Дзверы адчыняйце!
Калядоўшчыкаў у хату
Шчыра запрашайце!
Так і на нашым свяце былі калядоўшчыкі: і Мядзведзь, і Каза, і Цыганка. А Гаспадар з Гаспадыняй і нашыя выхаванцы сардэчна сустракалі іх у сябе на свяце. Дзеці чыталі вершы, спявалі, танцавалі, гулялі з героямі. Шмат цікавага даведаліся аб асаблівасцях гэтага свята.
Ірына КАВАЛЁВА,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
дзіцячага сада №2 г. Масты
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад