Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод малой родиныГод малой родиныСоциумОбщественная жизньНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш крайЛюди нашей МостовщиныЛюди нашей Мостовщины

45 гадоў у згодзе ды ладзе пражылі Казімір і Ніна Ашмяна з аг. Гудзевічы

45 гадоў у згодзе ды ладзе пражылі Казімір і Ніна Ашмяна з аг. Гудзевічы01 июня 2020 — 09:09

Жыццё пражыць – не поле перайсці. У бясспрэчнасці гэтай народнай мудрасці не сумняваецца, напэўна, ніхто. У кожнага чалавека на яго жыццёвым шляху здараюцца і радасці, і беды, і перамогі, і выпрабаванні… Галоўнае – не збочыць, ісці па гэтым шляху годна.

 Таму заўсёды па-добраму зайздросціш тым, у каго за плячыма не адзін дзясятак гадоў, а аўтарытэт і павага заслужаныя.

 Усё вышэйсказанае трэба памножыць на два, калі гаворка ідзе пра сям’ю, гісторыя якой налічвае ўжо сорак пяць гадоў.

23 мая 1975 года маладыя і прыгожыя Казімір Францавіч Ашмяна і Ніна Вікенцьеўна Дудко пабраліся шлюбам. Выгадаваныя ў вёсцы, добра ведалі сялянскую працу, вясковы лад жыцця, таму не дзіўна, што менавіта з вёскай звязалі свой далейшы лёс.  У 1977 годзе прыехалі ў Гудзевічы і больш за 30 год аддалі працы ў мясцовай гаспадарцы. Казімір Францавіч заўсёды быў на добрым рахунку і ў кіраўніцтва, і ў аднавяскоўцаў як ветэрынарны ўрач, а Ніна Вікенцьеўна працавала  бухгалтарам да 2008 года.

Але самае галоўнае, як і ў кожнай сям’і, гэта дзеці. Радасцю і ўцехай для бацькоў сталі дочкі Ірына, Таццяна і Святлана.  Зараз кожная з іх мае сваю сям’ю, а ў нашых юбіляраў падрастае чацвёра ўнукаў. І пад бацькоўскім дахам усе збіраюцца з вялікай ахвотай, бо шчырыя і цёплыя адносіны Казіміра Францавіча і Ніны Вікенцьеўны ствараюць атмасферу ўтульнасці і абароненасці, дабра і любові. Сваім прыкладам сямейных адносін яны вучаць моладзь шанаваць адно аднаго, быць апорай і падтрымкай, тады і шлях у сорак пяць сумесных гадоў будзе лёгкім і светлым. Жадаем нашым юбілярам  моцнага здароўя, аптымізму, бадзёрасці і абавязкова яшчэ большым колам родных і блізкіх адзначыць залатое вяселле!   

 

Кацярына БАСІНСКАЯ,

старшыня Гудзевіцкага сельсавета 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио