Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМестное управление и самоуправлениеСоциумВ трудовом коллективеБлоги наших журналистовСтанислав Зверович

42 гады працуе ў калектыве фанернага цэха ААТ “Мастоўдрэў” руплівая і старанная жанчына Наталля Слёзнік. Яна ўзнагароджана медалём “За працоўныя заслугі”

42 гады працуе ў калектыве фанернага цэха ААТ “Мастоўдрэў” руплівая і старанная жанчына Наталля Слёзнік. Яна ўзнагароджана медалём “За працоўныя заслугі”15 марта 2023 — 13:38

Станочнік дрэваапрацоўчых станкоў участка гнутаклееных дэталяў фанернага цэха ААТ “Мастоўдрэў” Наталля Слёзнік узнагароджана медалём  “За працоўныя заслугі”.

– Наша сям’я заўсёды жыла непадалёку ад дрэваапрацоўчага прадпрыемства, – расказвае Наталья Паўлаўна. – То на вуліцы Занёманскай, то побач – на Чырвонаармейскай. І заўсёды з нас нехта працаваў там.  Калі ў 1961 годзе на вытворчым аб’яднанні “Мастоўдрэў” пабудавалі новы цэх гнутаклееных дэталяў, мама Іраіда Сецька прыйшла працаваць туды. Авалодала спецыяльнасцю вентылявой гідраўлічнага прэса, на якім выраблялася новая прадукцыя – гнутаклееныя дэталі.Ёй падабалася работа, але найбольш – тая добразычлівая абстаноўка, якая панавала ў калектыве. Работніцы былі мясцовыя, ведалі адна адну яшчэ са школы, паважалі старэйшых калег, дзяліліся клопатамі і праблемамі.

Вось у гэты калектыў у 1981 годзе пасля атрымання сярэдняй адукацыі і ўлілася Наталля. Як і мама Іраіда Паўлаўна, яна стала вентылявой гідраўлічнага прэса. Цяпер ужо не вырабляе гнутаклееныя дэталі, а апрацоўвае іх, з’ўляецца станочнікам дрэваапрацоўчых станкоў.

– Вельмі   цікавы быў час! – з захапленнем расказвае Наталля Паўлаўна. – Якую і прадукцыю мы толькі не выпускалі! Гэта  крэслы і   клюшкі, дэталі  абутку і мастацкіх вырабаў і многае іншае. А потым з‘явіўся латафлекс. Гэта была новая  і вельмі запатрабаваная на знешніх рынках прадукцыя, якую зараз называюць ламелі. Яны ідуць на выраб ложкаў і іншай мяккай мэблі. Ламелі дазваляюць такой мэблі “дыхаць”, не затрымліваюць вільгаць, даюць магчымасць доўга захоўваць гігіенічныя якасці, аблягчаюць догляд за ёю. Гэтай справай я займаюся і цяпер. Работа мне падабаецца, я ўсё тут ведаю.

Адзначым, што на “Мастоўдрэве” на ўчастку вентыляцыі доўгі час працавалі  і муж Наталлі Паўлаўны, і родная сястра. Прадпрыемства калісьці і ім дало пуцёўку ў прафесію.

– Я працую з Наталляй Слёзнік ужо пятнадцаць гадоў, – сказала старшы майстар участка гнутаклееных дэталяў Галіна Саркісян. – Вельмі адказны чалавек і старанны работнік. Справу сваю добра ведае і паспяхова выконвае. За сваю працавітасць і прафесіяналізм карыстаецца заслужаным аўтарытэтам і павагай у калектыве.

– Калі да нас прыходзяць маладыя работнікі, я ім дапамагаю чым магу, – расказвае Наталля Паўлаўна. – А ў цэлым у нас дружны і спагадлівы калектыў брыгады, у якім працуе  адзінаццаць чалавек. Работу арганізоўвае брыгадзір Роберт Дзёмін. Ёсць і старэйшыя работнікі, такія як Галіна Садоўская і Алена Дубатоўка, ёсць і маладзейшыя – Алена Нюнько і Анжэла Семяновіч. Усе стараюцца, усе працуюць на агульны вынік. Наталля Паўлаўна падзялілася сваімі ўражаннямі:

– Я звычайны чалавек, не думала, што буду прадстаўлена да дзяржаўнай узнагароды. Вельмі хвалявалася. Адна справа атрымаць Ганаровую грамату за працу на сваім родным “Мастоўдрэве”, зусім іншая – дзяржаўную ўзнагароду ў Палацы Рэспублікі, дзе збіраюцца вядомыя людзі краіны. Удзячна працоўнаму калектыву прадпрыемства і яго кіраўніцтву за такую высокую ацэнку маёй працы. За мяне таксама моцна хваляваліся сяброўкі Людміла Санюк і Святлана Галубовіч, суседка Наталля Валковіч. Уражанне ад узнагароджання засталося незабыўным і на ўсё жыццё. Я ім рассказала аб гэтым, паказала медаль. Не шкадую, што калісьці звязала своё лёс з “Мастоўдрэвам”, што  сумленна працавала на прадпрыемстве 42 гады, што засталася на сваёй малой радзіме.

Станіслаў ЗВЯРОВІЧ,

Фота аўтара  


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио