Кожны хлопчык можа стаць салдатам,
Па небе ляцець, па моры плыць,
Ахоўваць мяжу з аўтаматам,
Каб сваю Айчыну абараніць.
Пройдзе час, і сёняшнія дашкольнікі будуць вызначаць будучыню роднай Беларусі. І вельмі важна ўжо цяпер надаваць належнае значэнне фарміраванню іх светапогляду і падрыхтоўцы да далейшага самастойнага жыцця.
Свята 23 лютага ў дзіцячым садзе – добрая нагода для выхавання ў дзяцей патрыятызму, фарміравання гонару за слаўных абаронцаў Айчыны.
Кожны год у нашым дзіцячым садзе праходзіць тэматычны тыдзень да свята “Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь”. На працягу тыдня праводзяцца розныя мерапрыемствы: чытанне мастацкай літаратуры, слуханне і развучванне песень, гутаркі, разглядванне ілюстрацый па тэме, прагляд слайдаў і фотаальбомаў, адгадванне загадак аб ваеннай тэхніцы, маляванне і лепка па ваеннай тэматыцы.
Цікава і пазнавальна прайшла спартыўна-музычная забава для выхавацаў сярэдняга і старэйшага ўзросту “Як Баба Яга адпраўляла ўнука Лешага ў армію”.
Выхаванцы даведаліся, якімі рысамі характару неабходна валодаць сапраўднаму салдату. А дапамагалі ім у гэтым іх таты. А затым з захапленнем вучылі Лешага як падрыхтаваць сябе да службы ў арміі.
Дзеці праяўлялі кемлівасць, спрыт і лоўкасць ў спартыўных конкурсах і спаборніцтвах "Бег ў абручы", "З’есці моркву", “Перацягванне каната”, "Пападзі ў мішэнь”. Яны імкнуліся як мага хутчэй выканаць заданні, а самае галоўнае дапамагчы Лешаму.
Паміж конкурсамі гучалі песні, вершы, выконваліся танцы. Дзеці ўручылі падарункі сваім татам.
Вясёлая, гульнёвая, інтэрактыўная казка-тэрапія спрыяла пазітыўнаму і аптымістычнаму настрою дарослых і дзяцей і натхнята на заўтрашні добры і прадуктыўны заўтрашні дзень…
Кіраўнік фізічнага выхавання Дзядолка Вера Мікалаеўна
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад