Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш крайГод качестваГод мира и созидания

23 лютага ў дзіцячым садзе

23 лютага ў дзіцячым садзе25 февраля 2023 — 11:30

Кожны хлопчык можа стаць салдатам,

Па небе ляцець, па моры плыць,

Ахоўваць мяжу з аўтаматам,

Каб сваю Айчыну абараніць.

Пройдзе час, і сёняшнія дашкольнікі будуць вызначаць будучыню роднай Беларусі. І вельмі важна ўжо цяпер надаваць належнае значэнне фарміраванню іх светапогляду і падрыхтоўцы да далейшага самастойнага жыцця.

Свята  23 лютага ў дзіцячым садзе – добрая нагода   для выхавання ў дзяцей патрыятызму, фарміравання гонару за слаўных абаронцаў Айчыны.

Кожны год у нашым дзіцячым садзе праходзіць тэматычны тыдзень да свята “Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь”. На працягу тыдня  праводзяцца розныя мерапрыемствы: чытанне мастацкай літаратуры, слуханне і развучванне песень, гутаркі, разглядванне ілюстрацый па тэме, прагляд слайдаў і фотаальбомаў,  адгадванне загадак аб ваеннай тэхніцы,  маляванне і лепка па ваеннай тэматыцы.

Цікава і пазнавальна прайшла спартыўна-музычная забава для выхавацаў сярэдняга і старэйшага ўзросту “Як Баба Яга адпраўляла ўнука Лешага ў армію”.

Выхаванцы даведаліся, якімі рысамі характару неабходна валодаць сапраўднаму салдату. А дапамагалі ім у гэтым іх таты. А затым з захапленнем  вучылі  Лешага як падрыхтаваць сябе да  службы ў арміі.   

Дзеці праяўлялі кемлівасць, спрыт і лоўкасць ў спартыўных конкурсах і спаборніцтвах "Бег ў абручы", "З’есці моркву", “Перацягванне каната”,  "Пападзі ў мішэнь”. Яны імкнуліся  як мага хутчэй выканаць  заданні, а самае галоўнае дапамагчы Лешаму.

Паміж конкурсамі гучалі песні, вершы, выконваліся танцы. Дзеці ўручылі падарункі сваім татам.

Вясёлая, гульнёвая, інтэрактыўная казка-тэрапія спрыяла пазітыўнаму і аптымістычнаму настрою дарослых і дзяцей і натхнята на заўтрашні добры і прадуктыўны заўтрашні дзень…

Кіраўнік фізічнага выхавання Дзядолка Вера Мікалаеўна


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио