Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноОфициальноСоциумДуховность

11 краін, 37 хароў і чатыры дні песнапенняў. Якім будзе чарговы фестываль “Каложскі благавест”

11 краін, 37 хароў і чатыры дні песнапенняў. Якім будзе чарговы фестываль “Каложскі благавест”14 февраля 2020 — 07:06

XIX Міжнародны фестываль праваслаўных песнапенняў “Каложскі благавест” распачнецца ў Гродне 17 лютага. А асноўныя падзеі – урачыстае адкрыццё, конкурсныя праслухоўванні і гала-канцэрт – пройдуць з 19 па 22 лютага.

 

IMG_0817.jpg

– Насамрэч фестываль пачаўся яшчэ на Святках. Пасля Нараджэння Хрыстова праходзяць праслухоўванні ўсіх калектываў Гродзенскай епархіі. І гэта вельмі важна. Бо фестываль задумваўся з мэтай адраджэння пеўчых традыцый, якія былі страчаны падчас ганенняў. І тое, што ў нас збіраюцца калектывы з розных рэгіёнаў, нават краін – гэта і ёсць магчымасць перадаць адзін аднаму гэтыя традыцыі, – адзначыў старшыня журы фестывалю, клірык Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора, член Беларускага саюза кампазітараў, протаіерэй Андрэй Бандарэнка. – Наш фестываль – гэта таксама яднанне праваслаўнага свету на аснове царкоўна-пеўчага мастацтва. І свята для прыхаджан і ўсіх, хто любіць царкоўныя песнапенні. Мне падаецца, дух іншы ў горадзе з’яўляецца гэтымі днямі – узнёслы, святочны.

Фестываль, які праводзяць гродзенская епархія і ўпраўленне культуры аблвыканкама, даўно стаў знакавай з’явай у жыцці рэгіёна і праваслаўнага свету. Сёлета, можна сказаць, ён яшчэ і задае настрой для многіх наступных святаў.

 

IMG_0828.jpg

– Гэты год для Гродзеншчыны асабліва значны. Наперадзе мерапрыемствы з нагоды юбілею Жыровіцкага манастыра. Таму рэгіён у чаканні светлых і добрых свят, настрой для якіх ужо сёння стварае "Каложскі благавест". Гэты фестываль традыцыйны, але мы заўсёды з асаблівым трэпетам да яго ставімся, – адзначыла намеснік начальніка ўпраўлення культуры аблвыканкама Сняжана Куратчык.

09b0b209c7fad4957cbdfdd776e1894a.jpg

 

Фестываль гэтага года вылучаецца найбольшай колькасцю краін-удзельніц. Іх – 11. Выступяць як дарослыя, так і дзіцячыя царкоўныя і прыхадскія калектывы. Ужо не першы год у Гродна прыязджаюць калектывы з Расіі, Украіны, Польшчы, Латвіі, Сербіі, Румыніі, Узбекістана.

 

IMG_0824.jpg

– На ХІХ фестываль да нас прыязджаюць 37 калектываў з 11 краін. Будуць цікавыя хоры з Польшчы, даўно не ўдзельнічалі ў фестывалі, але выступяць гэтым разам выканальнікі з Сербіі. Штораз высокі выканальніцкі ўзровень паказваюць калектывы з Румыніі. Заўсёды радуе, калі прыязжаюць удзельнікі, якія былі ў нас раней. Да прыкладу, трэці раз выступіць хор з Ташкенту, – распавяла дырэктар фестывалю Наталля Гаплінчык.– Канешне, заўсёды цікава, якія новыя краіны будуць прадстаўлены на фестывалі. У гэтым годзе ўпершыню ўдзельнічаюць хоры з Эстоніі, Нідэрландаў і Фінляндыі.

 

Па традыцыі фестываль адкрыецца выступленнем уладальніка Гран-пры мінулага года. Галоўную ўзнагароду летась, нагадаем, атрымаў мінскі мужчынскі хор “Усіхсвяцкі” прыходу ў гонар Усіх Святых, рэгент – Дзмітрый Такмакоў. Пачуць калектыў можна 19 лютага ў драматычным тэатры.

Пасля цягам двух дзён у Свята-Пакроўскім саборы з 10 раніцы будуць праходзіць конкурсныя праслухоўванні. На іх уваход вольны. А ўвечары а 18-й гадзіне гледачоў запросяць на канцэрты замежных калектываў. 20 лютага яны пройдуць у саборы, а на наступны дзень – у канцэртнай залі гарадскога Цэнтра культуры. З традыцыямі песнапенняў пазнаёмяць хоры з Расіі, Сербіі, Нідэрландаў, Румыніі, Украіны.

901dd640f1fe1c2fe288ad7e78221cbc.jpg

22 лютага вырашыцца галоўная інтрыга фестывалю. Падчас гала-канцэрту журы аб’явіць пераможцаў і назаве ўладальніка Гран-пры. Праграма менавіта гэтага канцэрта – пакуль што загадка і для ўдзельнікаў, і для журы. Хто выйдзе на галоўную сцэну, пакажуць конкурсныя праслухоўванні.

Па традыцыі праграма фестывалю складаецца не толькі з конкурса песнапенняў, яна аб’ядноўвае шэраг тэматычных мерапрыемстваў, якія дапамагаюць адчуць настрой свята. Так, першай падзеяй фестывальнага тыдня стане адкрыццё 17 лютага ў 13.00 выставы “Блажэнная Валянціна, духоўная заступніца зямлі Мінскай”. Яна змесціцца ў актавай залі царкоўна-прыхадскога комплексу Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора. Яшчэ адну экспазіцыю з тэматыкай фестывалю можна будзе наведаць у музеі гісторыі рэлігіі – “Багаслоўе прыгажосці (літургія як сінтэз царкоўных мастацтваў)”. Урачыстае адкрыццё – 18 лютага ў 12.00.

ea87f5ae200a85c73d636859762cd884.jpg

Таксама 17 лютага ў 18.30 гледачоў чакаюць у актавай залі царкоўна-прыхадскога комплексу сабора на кіналекторый: прагляд і абмеркаванне амерыканскага фільма “Інтэрвью з Богам”. У аўторак у 18.00 тут пройдзе вечар духоўнай паэзіі і аўтарскай песні.

Подписывайтесь на наш Telegram-канал, чтобы получать быстрые и актуальные новости

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио