Такой актыўнай асобай і прызёрам адкрытага міжнароднага конкурсу моўнай творчасці “Прыбытак слоў”стала вучаніца 10 класа нашай школы Кацярына Якімчык, якая атрымала Дыплом лаўрэата ў намінацыі “За праяўленую творчасць у стварэнні “нова-складаных” слоў рускай мовы” (III месца).
Усяго на конкурс было прадстаўлена 108 заявак з 22 рэгіёнаў Расіі, а таксама Беларусі, Казахстана,Малдовы, Узбекістана,Украіны.
Па ўмовах конкурсу неабходна было выбраць з 100 найбольш ужывальных фінансавых тэрмінаў замежныя словы і прапанаваць аналагі, створаныя сродкамі рускай мовы. Пры гэтым удзельнікі конкурсу не былі абмежаваныя жанравымі формамі: прапановы і ідэі маглі быць прадстаўлены ў фармаце тэксту (эсэ), інфаграфікі, коміксу, анімацыі, відэасюжэту, аўдыёзапісы, прэзентацыі – у любым творчым фармаце. Затым выкананае заданне размяшчалася ў сацыяльных сетках з хэштэгам # прибыль слов.
Безумоўна, каб стаць пераможцай, вучаніцы прыйшлося шмат працаваць і рыхтавацца да такога сур'ёзнага конкурсу, нягледзячы на тое, што былі летнія канікулы. Кацярына адзначае: “Рыхтавалася да конкурсу вельмі адказна і рашуча, бо разумела: веды пра грошы вельмі важныя, так як людзі карыстаюцца грашыма кожны дзень, разлічваюцца імі за пакупкі і паслугі, з іх дапамогай імкнуцца рэалізаваць свае мары. Усе дасягненні цывілізацыі накіраваны на прыцягненне нашай увагі. З гэтага вынікае, што фінансавая граматнасць павінна быць на высокім узроўні ў любога чалавека. Калі хочаш быць багатым – неабходна быць фінансава граматным”.
Побач з вучаніцай былі і яе настаўнікі: Людміла Астапчэня, метадыст Мастоўскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета, Алена Біркос, настаўнік матэматыкі. Можна з упэўненасцю сказаць, што перамога вучаніцы –поспех настаўніка як прафесіянала. Гэта вельмі важна – навучыць правільна распараджацца фінансамі.
Пажадаем Кацярыне далейшых поспехаў і новых перамог!
Алена Якусевіч,
дзяржаўная ўстанова адукацыі
“Дубненская сярэдняя школа”
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад