Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш крайМолодёжьМолодёжь

І словы маюць прыбытак, упэўнена прызёр міжнароднага конкурсу, вучаніца 10 класа Дубненскай школы Кацярына Якімчык

І словы маюць прыбытак, упэўнена прызёр міжнароднага конкурсу, вучаніца 10 класа Дубненскай школы Кацярына Якімчык05 декабря 2020 — 10:01

Такой актыўнай асобай і прызёрам адкрытага міжнароднага  конкурсу моўнай творчасці “Прыбытак слоў”стала вучаніца 10 класа нашай школы Кацярына Якімчык, якая атрымала Дыплом лаўрэата ў намінацыі “За праяўленую творчасць у стварэнні “нова-складаных” слоў рускай мовы” (III месца).

 

Усяго на конкурс было прадстаўлена 108 заявак з 22 рэгіёнаў Расіі, а таксама Беларусі, Казахстана,Малдовы, Узбекістана,Украіны.

 

Па ўмовах конкурсу неабходна было выбраць з 100 найбольш ужывальных фінансавых тэрмінаў замежныя словы і прапанаваць аналагі, створаныя сродкамі рускай мовы. Пры гэтым удзельнікі конкурсу не былі абмежаваныя жанравымі формамі: прапановы і ідэі маглі быць прадстаўлены ў фармаце тэксту (эсэ), інфаграфікі, коміксу, анімацыі, відэасюжэту, аўдыёзапісы, прэзентацыі – у любым творчым фармаце. Затым выкананае заданне размяшчалася ў сацыяльных сетках з хэштэгам # прибыль слов.

 

Безумоўна, каб стаць пераможцай, вучаніцы прыйшлося шмат працаваць і рыхтавацца да такога сур'ёзнага конкурсу, нягледзячы на тое, што былі летнія канікулы. Кацярына адзначае: “Рыхтавалася да конкурсу вельмі адказна і рашуча, бо разумела: веды пра грошы вельмі важныя, так як людзі карыстаюцца грашыма кожны дзень, разлічваюцца імі за пакупкі і паслугі, з іх дапамогай імкнуцца рэалізаваць свае мары. Усе дасягненні цывілізацыі накіраваны на прыцягненне нашай увагі. З гэтага вынікае, што фінансавая граматнасць павінна быць на высокім узроўні ў любога чалавека. Калі хочаш быць багатым – неабходна быць фінансава граматным”.

 

Побач з вучаніцай былі і яе настаўнікі: Людміла Астапчэня, метадыст Мастоўскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета, Алена Біркос, настаўнік матэматыкі. Можна з упэўненасцю сказаць, што перамога вучаніцы –поспех настаўніка як прафесіянала. Гэта вельмі важна – навучыць правільна распараджацца фінансамі.

 

Пажадаем Кацярыне далейшых поспехаў і новых перамог!

 

Алена Якусевіч,

дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Дубненская сярэдняя школа”

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио