Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСельская жизньСельская жизньСоциумБелорусский союз женщин - 30 лет вместе

І працаваць умеюць, і адпачываць

І працаваць умеюць,   і адпачываць09 февраля 2018 — 11:33

Яркія, незабыўныя ўражанні і пазітыўныя эмоцыі пакінуў канцэрт Стаса Міхайлава, што праходзіў у Гродне 5 лютага, у трыццаці работніц ЗАТ “Гудзевічы”. Такі прыемны падарунак падрыхтавала кіраўніцтва гаспадаркі сваім лепшым працаўніцам.

 

Пакуль зямля бачыць зімовыя сны, самы час адпачыць і тым, хто аб ёй клапоціцца. У ЗАТ “Гудзевічы” калісьці вырашылі, што зімовы перыяд людзі павінны правесці з карысцю, атрымліваючы добрую энергетыку ад цікавых сустрэч, канцэртаў і сцэнічных пастановак. Гэта і своеасаблівая па-дзяка за працу, і стымул для далейшага добрасумленнага выканання сваіх прафесійных абавязкаў. Так лічыць і дырэктар закрытага акцыянернага таварыства, у якога цікавыя прапановы і смелыя ідэі знаходзяць і маральную, і матэрыяльную падтрымку.


Так, 5 лютага, аўтобус гаспадаркі даставіў у Лядовы палац Гродна трыццаць гудзевіцкіх жанчын. Прыгожа апранутыя, з прыемнымі усмешкамі на тварах, яны нават крыху хваляваліся перад паездкай. Бо не кожны ж дзень выпадае на ўласныя вочы пабачыць і пачуць любімыя песні ў выкананні “жаночага любімца” Стаса Міхайлава!


Білеты на выступленне былі набыты за кошт гаспадаркі. Словы на дарогу для працаўніц ферм, малочнатаварных комплексаў, кафэ-сталовай, паляводаў і спецыялістаў прагучалі ад старшыні Мастоўскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Віктара Міхайлавіча Метлюка і старшыні прафкама, намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце гаспадаркі.
-- На працягу дзвюх гадзін мы вельмі прыемна і добра адпачылі ад сваіх вясковых клопатаў, -- падзялілася ўражаннямі ад канцэрта Галіна Станіславаўна Пацапей. – Цудоўная музыка, душэўныя песні, многія з якіх добра вядомы, -- усё гэта пакінула толькі пазітыўныя эмоцыі.


Упэўнена ў тым, што самых лепшых успамінаў хопіць надоўга, і Ганна Антонаўна Лісоўская:
-- Канцэрт быў проста шыкоўным. Мы былі актыўнымі гледачамі, бо і падпявалі знаёмыя мелодыі, а многія нават і танцавалі. Апладысментамі доўга не адпускалі Стаса Міхайлава са сцэны, ён нават жартаваў, што ўжо дранікі стынуць... Вялікі дзякуй ад усіх удзельніц паездкі кіраўніцтву гаспадаркі за такі падарунак, за тое, што нас, простых працаўніц, так высока цэняць. Гэта, паверце, дарагога каштуе.


Дарэчы, некаторым жанчынам, што працуюць у ЗАТ “Гудзевічы”, сёлета пашанцавала трапіць і на выступленне Ігара Нікалаева, якое ладзілася ў Шчучыне.


Клапоцяцца ў гаспадарцы і пра адпачынак для мужчынскай паловы сваіх работнікаў. Літаральна на днях сумесна прафкамам і кіраўніцтвам была арганізавана паездка на хакейны матч паміж гродзенскім “Нёманам” і мінскай “Юностью”. Яна прымеркавана да прафсаюзнай акцыі “Наш жывёлавод” і стала заахвочваннем для лепшых работнікаў жывёлаводчай галіны гаспадаркі. Як адзначае старшыня прафкама, у Гудзевічах ужо даўно “хварэюць” хакеем і паназіраць за лядовымі баталіямі ў Гродна прыязджаюць цэлымі сем’ямі, і не толькі за кошт гаспадаркі, але і за ўласныя сродкі.


Так што сёлетняя культурная праграма для работнікаў ЗАТ “Гудзевічы” дастаткова насычаная і разнастайная. І для таго, хто добра і якасна працуе ўвесь сельскагаспадарчы год, абавязкова знойдзецца падстава быць заўважаным і наймальнікам, і прафсаюзам.
У гаспадарцы добра разумеюць, што поспехі ў вытворчасці напрамую звязаны з клопатам аб людзях. І вяскоўцы гатовы працаваць з душой, калі не толькі атрымліваюць дастойную зарплату, але і адчуваюць падтрымку і клопат.

 

Н.ШЭЎЧЫК

 

Фота аўтара
 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио