Агітаўтобус ужо пабываўу 34 аддаленых вёсках раёна
Кожны дзень у аддаленыя вёскі раёна накіроўваецца агітаўтобус. У ім прадстаўнікі мясцовай улады, намеснікі кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце, работнікі розных устаноў і арганізацый, грамадскія актывісты, самадзейныя артысты. Размова з людзьмі ідзе аб падзеях у рэспубліцы і раёне, прадстаячых выбарах Прэзідэнта, падрыхтоўцы да чацвёртага Усебеларускага народнага сходу і аб усіх праблемах, што хвалююць людзей.
У гэты восеньскі час, калі скончаны асноўныя работы і ў сялян больш вольнага часу, можна пагаварыць аб хвалюючых людзей праблемах, адпачыць, паслухаць добрую песню. Вясковыя жыхары ахвотна прымаюць удзел у такіх сустрэчах, тут відаць усмешкі, пануе добры настрой. У Дубненскім сельсавеце агітаўтобус накіраваўся да людзей напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі. А значыць, адбыліся сустрэчы не толькі па месцы жыхарства, але і на фермах, мех-дварах. Людзям расказалі, чым жыве краіна і Мастоўшчына, падарылі добрыя песні, уручылі прэміі. У той дзень, акрамя Дубна, агітаўтобус пабываў у Княжаводцах, Заполлі, Сухінічах, Міклашоўцах.
С. ЗВЯРОВІЧ
На верхнім здымку: у час сустрэчы на ферме ў Заполлі.
Фота аўтара
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад