Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

І добрае слова, і шчырая песня

І добрае слова, і шчырая песня01 декабря 2010 — 10:00

Агітаўтобус ужо пабываўу 34 аддаленых вёсках раёна

Кожны дзень  у аддаленыя вёскі раёна накіроўваецца агітаўтобус.  У ім прадстаўнікі мясцовай улады, намеснікі кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце, работнікі розных устаноў і арганізацый, грамадскія актывісты, самадзейныя артысты. Размова з людзьмі ідзе аб падзеях у рэспубліцы і раёне, прадстаячых выбарах Прэзідэнта, падрыхтоўцы да чацвёртага  Усебеларускага народнага сходу і аб усіх праблемах, што хвалююць людзей.

У гэты восеньскі час, калі скончаны асноўныя работы і ў сялян больш вольнага часу, можна  пагаварыць аб  хвалюючых людзей праблемах, адпачыць, паслухаць добрую песню. Вясковыя жыхары ахвотна прымаюць удзел у такіх сустрэчах, тут відаць усмешкі, пануе добры настрой. У Дубненскім сельсавеце агітаўтобус накіраваўся да людзей напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі. А значыць, адбыліся сустрэчы не толькі па месцы жыхарства, але і на фермах, мех-дварах. Людзям расказалі, чым жыве краіна і Мастоўшчына, падарылі добрыя песні, уручылі прэміі. У той дзень, акрамя Дубна, агітаўтобус пабываў у Княжаводцах, Заполлі, Сухінічах, Міклашоўцах.

С. ЗВЯРОВІЧ

На верхнім здымку: у час сустрэчы на ферме ў Заполлі.                                                                                                  

Фота аўтара


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио