Заря над Неманом Идет подписка О газете Контакты

"Жывая культура" Мастоўшчыны на тэлеканале "Беларусь 3"

'Жывая культура' Мастоўшчыны на тэлеканале 'Беларусь 3'27 апреля 2018 — 11:15

 

На працягу пяці дзён у нашым раёне вяліся здымкі праекта “Жывая культура”, які рэалізуецца на тэлеканале “Беларусь 3”.

 

Праект прысвечаны нематэрыяльнай культурнай спадчыне Беларусі, а яго прэм’ера запланавана на чэрвень бягучага года.

 

На Мастоўшчыне запіс праекта праходзіў з 22 па 26 красавіка. Творчая група тэлеканала здымала мясцовы танцавальны стыль “Котчынская кадрыля”, якім славіцца азёркаўская зямля, а таксама традыцыю ткацтва падвойных дываноў, што беражліва захоўваецца ў Гудзевіцкім дзяржаўным літаратурна-краязнаўчым музеі.

 

Таксама ў сюжэт аб раёне ўвойдзе расказ пра гісторыю і культуру Мастоў, у прыватнасці пра масты як інжынерныя збудаванні, якіх толькі ў горадзе чатыры, а адзіны ў рэспубліцы вялікапралётны падвясны мост з’яўляецца візітнай картачкай нашага раённага цэнтра.

 

Н.БЯЙДУК


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка О газете Контакты