
Ужо каторы год у ААТ”Чарлёна” праводзіцца абрад “Зажынкі”. І гэты год не стаў выключэннем, 28 ліпеня жніво пачалося прыгожа і ўрачыста.
Удзельнікі народнага ансамбля “Багатуха” з песнямі і пэўнымі дзеяннямі зажалі першы сноп і ўручылі яго галоўнаму аграному гаспадаркі.
Усе ўдзельнікі жніва разламалі і пакашавалі адзін хлеб на ўсіх, і папілі з аднаго збанка квасу, каб работа была дружнай. Прысутнічалі таксама прадстаўнікі духавенства, якія далі благаславенне на працу хлебаробам.
А. ВІЛІНСКАЯ,
загадчыца сельскага клуба «Глядавічы»
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад