Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

За падарункам у цэнтр рамёстваў

За падарункам у цэнтр рамёстваў03 декабря 2014 — 10:00

 На Новы год і Каляды  прынята дарыць родным і блізкім падарункі. Калі ад навагодніх і калядных святаў вы чакаеце нечага асаблівага, хочаце, каб ваша ёлка была непадобнай да іншых, і жадаеце  ўразіць сваіх родных, блізкіх незвычайным і арыгінальным падарункам, абавязкова наведайце святочную выстаўку­продаж “Зімовая казка”, якая арганізавана  і праходзіць у раённым цэнт­ры рамёстваў. Выстаўка   праводзіцца   з першага снежня па дзесятага студзеня.

Як расказала дырэктар цэнтра Жанна Лявонцьеўна  Новік, на выстаўку яна сама і майстры  ­­ Марыя  Іосіфаўна Севасцьяновіч, Таццяна Анатольеўна Вангул, Вольга Мікалаеўна Альховік,  Сяргей Аляксандравіч Жвірбля, Міхаіл Мар’янавіч Маскевіч і  Вольга Вайтовіч ­­ падрыхтавалі каля 300 сувеніраў. Кожны зможа  выбраць падарунак на свой густ: тут ёсць вырабы са скуры, гліны, саломы, дрэва, рукадзелле.  ­­ 

--  У нашых майстроў  можна заказаць  падарунак, які  яны   зробяць  згодна з вашымі пажаданнямі і фантазіяй. Толькі пра падарунак па індывідуальнаму заказу трэба паклапаціцца заранёў. Я думаю, што сёлета, як  і  ў мінулыя святы,  попытам  у наведвальнікаў будзе карыстацца  галоўны атрыбут свята ­­ ёлка. Яе мы  вырабляем з прыроднага матэрыялу: дрэва, шышак,  засушаных раслін. Ёлачкі  атрымліваюцца  прыгожымі і арыгінальнымі,  адна не падобная  да другой.

 Калі вы пажадаеце  набыць  сімвал надыходзячага года ­­ Казу ці Авечку, майстры з ахвотай выканаюць і гэты заказ. А навінка выстаўкі “Снежная казка”­­  сувенірныя магніцікі, якія могуць упрыгожыць ваш халадзільнік. Яшчэ для наведвальнікаў цэнтра рамёстваў будзе  арганізавана  бяспройгрышная навагодняя і калядная латарэя, ­­  -- дзеліцца планамі Жанна Лявонцьеўна Новік.                                                                                                               

Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧФота В. ДЗЕГЕЛЕВІЧА


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио