Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноОфициально

Юрый Караеў: “На першым месцы ў насельніцтва – здароўе, заработная плата, бяспека свая і дзяцей”

Юрый Караеў: “На першым месцы ў насельніцтва – здароўе, заработная плата, бяспека свая і дзяцей”29 апреля 2021 — 19:45

Дзятлаўшчыну з рабочым візітам наведаў памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў.

Ён пабываў у Дзятлаўскім філіяле ААТ “Молочный Мир”, пазнаёміўся з работай прадпрыемства, яго прадукцыяй і разам з генеральным дырэктарам ААТ “Молочный Мир” Марынай Анікеевай правёў сустрэчу з працоўным калектывам філіяла, распавядает "Перамога".

Каб у Юрыя Хаджымуратавіча была магчымасць больш дэталёва азнаёміцца з работай завода, яму прапанавалі наведаць сыраробны цэх, сырасховішча і цэх па вытворчасці мяккіх сыроў тыпу “Рыкота”.
 
5.jpg

Як было адзначана, у Дзятлаўскім філіяле вырабляюць сычужныя, чэдарызаваныя, плаўленыя і мяккія сыры, масла салодкавяршковае, перапрацоўваюць сыроватку. Усяго дзятлаўскія сыраробы выпускаюць каля чатырох дзясяткаў найменняў сыру. За суткі ў сярэднім завод перапрацоўвае 120 тон малака. У першым квартале 2021 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2020 года на прадпрыемстве павялічана вытворчасці тварагу і плаўленых сыроў.
 
4.jpg6.jpg7.jpg

Пасля знаёмства з прадпрыемствам адбылася сустрэча памочніка Прэзідэнта з працоўным калектывам філіяла.

8.jpg
– Для вышэйшых адказных асобаў краіны даволі важна бываць у раёнах, каб ведаць, чым жывуць людзі, якія ў іх надзённыя праблемы і жаданні, таму сёння Дзятлава наведвае памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў, – прадставіла госця сыраробам Марына Анікеева. – Мінулы год быў складаным для беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый з-за пандэміі і няпростых палітычных падзей, тым не менш перажылі мы яго дастойна. Калектывы “Молочного Мира”, у тым ліку вашага філіяла, у гэты перыяд працавалі стабільна.

Сённяшняя наша сустрэча адбываецца напярэдадні святаў, – акцэнтавала ўвагу прысутных Марына Яўгенаўна. – Асабліва значнае сярод іх – Дзень Перамогі. Гэта тая гістарычная памяць, якую мы павінны захаваць. Таму я заклікаю калектывы акцыянернага таварыства, асабліва моладзь, уключацца ў карысныя грамадскія справы па добраўпарадкаванні помнікаў, дапамозе ветэранам. Таксама ёсць нямала сацыяльных установаў, якім патрэбна наша падтрымка, з гэтай нагоды разам з моладдзю і прафсаюзамі мы запусцілі дабрачынную акцыю “Рабі дабро!”, у якой заклікаю паўдзельнічаць і вас.
 
9.jpg

Звяртаючыся да дзятлаўскіх сыраробаў, Юрый Караеў расказаў ім аб палітычных, эканамічных і сацыяльных працэсах, якія цяпер адбываюцца ў нашай краіне, падзякаваў калектыву філіяла за адказную працу ў няпросты перыяд.

10.jpg
– Я ўжо пабываў на ўсіх прадпрыемствах ААТ “Молочный Мир”, візіт у Дзятлава – завяршальны, – адзначыў памочнік Прэзідэнта. – Радуе, што паўсюль назіраецца адзіны стыль кіравання і сур’ёзны падыход да развіцця малочнай галіны вобласці. Паўсюль, і Дзятлава не выключэнне, пануюць чысціня, арганізаванасць, парадак. Важна, што на мясцовым заводзе занята 240 чалавек, значыць, столькі ж сем’яў забяспечаны заработнай платай. Выдатна, што ў Дзятлаўскага філіяла ёсць перспектывы і рынак збыту вырабленай прадукцыі.
 
11.jpg

Падобныя візіты мне, як памочніку Прэзідэнта, дазваляюць лепш зразумець, якія настроі пануюць сярод працоўных калектываў, чым жывуць людзі на месцах. Я заўважыў, што дзятлаўчане даволі спакойныя, працавітыя, непалітызаваныя, і тыя палітычныя працэсы, якія адбываліся ў нашай краіне, амаль не закранулі жыхароў вашага раёна, бо былі ім папросту нецікавыя. На першым месцы ў насельніцтва невялікіх беларускіх гарадоў і вёсак – здароўе, заработная плата, дастойнае жыццё, бяспека свая і дзяцей.

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио