Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образованиеБлоги наших журналистовАнастасия ЗбереновскаяНовости МостовщиныНовости МостовщиныМолодёжьМолодёжь

Юныя мастаўчане прынялі ўдзел у конкурсе чытальнікаў

Юныя мастаўчане прынялі ўдзел у конкурсе чытальнікаў15 мая 2019 — 10:35

Раённы этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка: прысвячэнне маёй Радзіме» прайшоў у Мастоўскім раённым центры творчасці дзяцей і моладзі.

 

На ім знайшлі самых таленавітых хлопцаў і дзяўчат, якія захапляюцца паэзіяй. Арганізатар – «Гродзенскі дзяржаўны абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі». Правядзенне конкурса дапамагае пашырыць чытацкі кругагляд, выхаваць у падрастаючага пакалення лепшыя ўзоры нацыянальнай літаратуры і, канешне ж, павысіць цікавасць моладзі да чытання.

Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел амаль 40 чалавек з 14 школ горада і раёна. Ацэньвалі чытачоў па глыбіні пранікнення ў вобраз і сэнс твора, выбару тэксту твора і артыстызму выканання. Рабілі гэта дырэктар цэнтра творчасці Іна Іванаўна Дзенісевіч, загадчыца аддзялення арганізацыйна-масавай работы Зоя Пятроўна Бакланская, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай працы Алена Міхайлаўна Касьяновіч, загадчыца спартыўна-турыстычнага аддзела Наталля Рыгораўна Радкевіч.

Спаборніцтва праходзіць у некалькі этапаў: районны, абласны завочны, на які пераможцы папярэдняй прыступкі дасылаюць відэаматэрыялы сваіх выступленняў. І апошні, абласны, адбудзецца 25 мая ў Гродзенскім дзяржаўным Паласе творчасці дзяцей і моладзі, запрошаны на яго будуць чытальнікі, якія прайшлі завочны этап.

Адкрылі канцэрт музычнымі нумарамі навучэнцы цэнтра творчасці.

Лепшым ва ўзроставай катэгорыі 1-4 класаў стаў Канстанцін Шнайдар  з СШ №2 з вершам Уладзіміра Пакладка «Была вайна». На другім месцы размясціўся Дамінік Кавальчук (Правамастоўская СШ), які выразна прачытаў верш мастаўчаніна Аляксея Кавалевіча «Правыя Масты, Левыя Масты». Трэцяе месца – вучаніца сярэдняй школы №5 Ангеліна Ціток з вершам Якуба Коласа «Хмары».

Сярод 5-6 класаў стала Дар’я Сідар з Лунненскай СШ. Яе харызматычнае прачытанне верша Ніла Гілевіча «Вось табе і дай» уразіла ўсіх членаў журы. Зачаравала журы любоўю да малой радзімы і Паліна Дубіцкая з Азёрскаўскай СШ з вершам Таццяны Галавач «Край мой азёрны», якая заняла другое месца. Трэцяе – вучань гіманзіі №1 Раман Саўко з вершам Галіны Васілеўскай «Край мой Прынёманскі».

Ва ўзроставай катэгорыі 7-8 класы лепшымі сталі Марыя Сідар з Лунненскай СШ і Дар’я Трацяк з Гудзевіч. Прачытанне верша Анатоля Апанасевіча «Гарадзенскі вальс» і Кацярыны Ралейнік «Гудзевічам» адпаведна кранулі журы.

Цяжэй за ўсё было выбраць лепшага сярод вучняў 9-10 класаў. Але пасля доўгага абмеркавання рашэнне было прынята: лепшым прызнаны Аляксей Язэпчук з Курылавічскага ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа. Ён выбраў верш Ігара Пракаповіча «Мы – беларусы». Падчас чытання ўвага кожнага гледача была прыкавана да чытальніка. Першынства падзяліў з Аляксеем вучань СШ №5 Данііл Смольскі з вершам Уладзіміра Караткевіча «Бацькаўшына». Другое месца за Ягорам Галавачом з Мілявічскага ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа. Ён прачытаў верш Янкі Брыля «Ветэрынар». Трэццяя пазіцыя за Гражынай Вайцяховіч з Лунненскай СШ і Васілікай Красоўскай з Пескаўскага ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа.

– Сёння адбылося свята прыгожай беларускай мовы, – у заключэнне выказала Зоя Пятроўна. – Дзякуй вам, што падарылі нам асалоду ад праслухоўвання разнастайных вершаў. Жадаем поспехаў уладальнікам першых месцаў на завочным этапе.

Заўважу, што чытальнікі ўпрыгожылі свае выступы касцюмамі, прэзентацыямі, музычным суправаджэннем і пастаноўкамі. Таму іх было не толькі прыемна слухаць, але і глядзець.

 

А. ЗБЕРАНОЎСКАЯ

Фота аўтара

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио