Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСоциумОбщественная жизньНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости МостовщиныЛюди нашей МостовщиныЛюди нашей Мостовщины

Юная даследчыца з Лунна Наталля Сінкевіч ведае, якія кватэры падабаюцца птушкам

Юная даследчыца з Лунна Наталля Сінкевіч ведае, якія кватэры падабаюцца птушкам19 декабря 2025 — 10:41

На тэрыторыі дзіцячага сада створана экалагічная сцежка, якая дае магчымасць дзецям назіраць за раслінамі і жывёламі, праводзіць доследы і эксперыменты. На экалагічнай сцежцы некалькі прыпынкаў: птушыная сталовая, птушыны гарадок, хатка для насякомых, лясная аптэка, агарод, поле.  Выхавальнікі дзіцячага сада ўмела і якасна выкарыстоўваюць дадзеныя аб’екты не толькі для пазнання навакольнага свету, але і для развіцця даследчых навыкаў дашкольнікаў.  І гэта прыносіць свой плён.

Сёлета выхаванка дзіцячага сада Наталля Сінкевіч прыняла ўзел у рэспубліканскім конкурсе экалагічных праектаў “Зялёная школа”. Наташа праводзіла назіранні за шпакамі, якія  штогод засяляюць птушыны гарадок. Вынікам назіранняў стала даследчая работа “Якія кватэры засяляюць шпакі?”, выкананая пад кіраўніцтвам выхавальніка дашкольнай адукацыі Наталлі Анатольеўны Буркас. За час працы над даследаваннем Наташа даведалася аб асаблівасцях жыцця птушак, аб правілах  пабудовы домікаў для пярнатых, аб тым, якія кватэры найбольш падабаюцца шпакам. Карпатлівая праца над даследаваннем прынесла выдатны вынік. Работа Наташы Сінкевіч адзначана Дыпломамі І ступені на раённым і абласным этапах конкурсу, Дыпломам “Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства”. Патрэбна адзначыць, што на рэспубліканскім этапе конкурсу Наташа была адзіным прадстаўніком з Гродзенскай вобласці ва ўзроставай катэгорыі ад 5 да 6 гадоў, якая заслужыла высокую ўзнагароду.

 На сённяшні дзень юная даследчыца вучыцца ў першым класе Лунненскай сярэдняй школы.  Спадзяемся, што першы поспех, атрыманы ва ўстанове дашкольнай адукацыі, стане добрай асновай для  далейшага навучання ў школе. Жадаем Наташы поспехаў, перамог і натхнення на шляху да новых адкрыццяў.

Юлія СІЛЬВОН, выхавальнік

                                                                         Лунненскага дзіцячага сада

 

 

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио