Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод исторической памятиГод исторической памятиМолодёжьМолодёжьНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Як юныя героі Мастоўшчыны змагаліся за Радзіму, даведаліся дзевяцікласнікі Пескаўскага д/с – СШ

Як юныя героі  Мастоўшчыны змагаліся за Радзіму, даведаліся дзевяцікласнікі Пескаўскага д/с – СШ25 марта 2022 — 10:03

Памяць пра Вялікую Айчынную вайну жыве ў сэрцы кожнага беларуса. З мэтай патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення, захавання гістарычнай памяці ў 9 класе Пескаўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы прайшоў урок мужнасці  “Юныя героі Мастоўшчыны змагаліся за Радзіму!”

Да вайны гэта былі самыя звычайныя хлопчыкі і дзяўчынкі. Вучыліся, дапамагалі старэйшым, гулялі, бегалі. Іх імёны ведалі толькі родныя, аднакласнікі, сябры, суседзі. Сёння імёны маленькіх герояў Вялікай Айчыннай вайны ведаем мы, нашчадкі.  Ведаем і не забудзем! Аляксандр Ацьман з Дараглян, Алена Дзямешчык з Мастоў, Васіль Рудзяк з Міжава, Сямён Ануфрык з Малых Азёрак, Васіль Калоша з Курылавіч, Ніна Хомка з Гудзевіч, Федзя Шостка з Раўкоў, Ліда Вашкевіч з Міклашоўцаў, Зіна Буркас з вёскі Струга, Леанард Седзянеўскі з  Навасёлак, Міхаіл Белуш з Руды Ліпічанскай. Вялікую дапамогу партызанам аказвалі камсамольцы, піянеры і школьнікі. Падлеткі дастаўлялі медыкаменты, распаўсюджвалі лістоўкі, збіралі звесткі аб размяшчэнні нямецка-паліцэйскіх гарнізонаў, даставалі боепрыпасы, хадзілі ў разведку, наладжвалі сувязі з мясцовымі жыхарамі, даставалі паперу для лістовак і падпольных газет, захоўвалі сцягі.

“Аб непарушным выкананні піянерскай клятвы, аб гарачай любові да Радзімы гаворыць подзвіг Федзі Шосткі, які захаваў калгасны сцяг, зашыў пад падшэўку паліто і захоўваў у  доме,   –   распавядалі  дзеці,  гледзячы на чорна-белую фатаграфію. – Калі немцы заходзілі ў хату, Федзя апранаў паліто і ўцякаў пасвіць кароў. Так усе гады акупацыі захоўваў хлопчык сцяг, ведаючы, што рызыкуе жыццём. Летам 1944 года савецкая армія вызваліла Гродзеншчыну, і 1 верасня 1944 года дзеці зноў вярнуліся ў школы. Федзя пайшоў у першы клас.  Калі адзначалі свята Кастрычніцкай рэвалюцыі, хлопчык разам са сваімі таварышамі пабег дадому і прынёс сцяг. Дырэктар школы ўзяў сцяг і сказаў: “Дзякуй, Федзя! Ты сапраўдны піянер!”

“Піянерскі сцяг выратавала Ніна Хомка, вучаніца 5 класа,  яна хавала   яго  разам з трыма піянерскімі гальштукамі  ў бочцы з мукой, а калі скончылася мука, пераклала ў  калыску маленькай сястрычкі. У вёсцы гітлераўцы сталі часта праводзіць вобыскі. Сцяг прыйшлося схаваць у дымавой трубе. Так усе гады акупацыі, рызыкуючы жыццём, піянерка Ніна Хомка захоўвала гэтую святую рэліквію,  –  з болем у сэрцы і з гонарам за адважную дзяўчыну гаварылі дзеці. –   З  гэтым сцягам школьнікі  выйшлі  на  дэманстрацыю, прысвечаную 27-й гадавіне Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі, і на дэманстрацыю 1 мая 1945 года”.

Зараз сцягі, выратаваныя Федзем Шостка і Нінай Хомка, захоўваюцца ў Гродзенскім абласным гісторыка-археалагічным музеі.

Камсамолка Зіна Буркас з вёскі Струга з прыходам гітлераўцаў згарнула  Чырвоны Сцяг і транспаранты, з якімі  перад вайной хадзіла на першамайскую дэманстрацыю, у скрутак і закапала ў зямлю на ўскраіне вёскі. Не давялося Зіне дастаць свой скарб са сховішча. Яна трагічна загінула, падарваўшыся на міне, пастаўленай фашыстамі.

Чатырнаццацігадовы хлопец з вёскі Навасёлкі Леанард Седзянеўскі падабраў на полі  некалькі вінтовак, кулямётных дыскаў і тры дзясяткі гранат. Усё гэта ён схаваў у надзейных месцах. Калі была ўсталявана сувязь з партызанамі, гэты скарб  ён пераправіў у атрад, дзе і застаўся. Юны партызан загінуў смерцю храбрых у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Наш абавязак, абавязак пакалення нашчадкаў Вялікай Перамогі – памятаць пра тых, хто набліжаў Перамогу, ведаць, любіць, захоўваць сваю гісторыю і перадаваць іншым пакаленням.

Галіна ГАЛАВЕНКА,

настаўніца  рускай мовы і літаратуры,

класны кіраўнік 9 класа

Пескаўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио