– Трэба сказаць, што жыхары нашых сельскіх населеных пунктаў дастаткова актыўна ўключыліся ў абмеркаванне праекта Канстытуцыі. Сваімі меркаваннямі людзі дзеляцца не толькі на дыялогавых пляцоўках і афіцыйных сходах, але і ў магазіне, на працоўным месцы і нават падчас прыёму на ФАПе.
Я і мае аднавяскоўцы намераны прыняць удзел у рэферэндуме і аддаць свае галасы за тое, каб захаваць мір і спакой у роднай дзяржаве, каб захаваць наладжаны гадамі ўклад жыцця.
Вяскоўцам не трэба нешта даказваць. Яны як ніхто іншы разумеюць, што толькі мы самі, сваёй адказнай і добрасумленнай працай можам здабыць свой кавалак хлеба, што наш дабрабыт і будучае краіны залежыць толькі ад нас. За гэта і будзем галасаваць 27 лютага.
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад