Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСоциумКультураНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Восеньскі кірмаш!

Восеньскі кірмаш!04 ноября 2025 — 08:02

З1 кастрычніка ў ДУА “Курылавіцкая сярэдняя  школа” прайшоў традыцыйны восеньскі кірмаш “Дары восені-2025”.

 У гэтым годзе ён прайшоў асабліва цёпла і душэўна, напоўніў школу рознымі прыемнымі пахамі і вяселлем. Кірмаш увабраў у сябе творчасць і фантазію не толькі вучняў, але бацькоў і настаўнікаў. Вучні класа сталі актыўнымі яго ўдзельнікамі.

Ад багацця выпечкі, якая была прадстаўлена на кірмашы, проста разбягаліся вочы.Чаго толькі не было на сталах! Яркія гарбузы, духмяныя яблыкі і грушы, наліўныя памідоры і перцы, слоікі са смачным джэмам, сувеніры-падарункі.

Педагогі, бацькі і вучні творча падышлі да афармлення сваіх тарговых месцаў. Асаблівы настрой стваралі святочныя касцюмы і вершы-заклічкі.

Гэта свята падарыла ўсім мора станоўчых эмоцый, смачныя пачастункі і святочны настрой.

  Святлана ХУРСА,

класны кіраўнік 3 класа


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио