Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСоциумОбщественная жизньНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш край

Вечар сустрэчы выпускнікоў у новым фармаце: Азёркаўская сярэдняя школа запрашае

Вечар сустрэчы  выпускнікоў у новым фармаце: Азёркаўская сярэдняя школа запрашае04 февраля 2021 — 09:05

Жыццё ўносіць свае карэктывы ў звычайны лад жыцця. Тым не менш цяжка змяніць ці адмяніць традыцыі, якія закладвалі настаўнікі больш чым 70 гадоў. На жаль, мы не можам у гэтым годзе сустрэцца ў сценах школы. Таму  сустрэча адбудзецца ў новым фармаце. Гэта – інтэрнэт-праект да вечара сустрэчы з выпускнікамі ДУА “Азёркаўская сярэдняя школа” “Листая школьные страницы» на Google.com.

Мы рады вітаць не толькі юбілейныя выпускі, але і  ўсіх выпускнікоў. Са сцен нашай школы выйшлі ў самастойнае жыццё больш за 2000 юнакоў і дзяўчат. Гэта людзі розных прафесій, якія працуюць у розных галінах народнай гаспадаркі. Хтосьці абараняе нас і нашу Радзіму, некаторыя   працягваюць вучобу, многія  ўжо і на заслужаным адпачынку.

Адзін раз у год мы можам з галавой акунуцца ва ўспаміны мінулых гадоў…

Школьныя гады самыя цудоўныя. Кожны дзень  — нешта новае: цікавыя падарожжы ў захапляльны свет навукі, знаёмствы, сустрэчы. 

І заданні былі складаныя, і недарэчныя ўчынкі і паводзіны, але, калі ўжо прайшло шмат гадоў пасля заканчэння школы, мы звычайна ўспамінаем пра яе з усмешкай, як пра самы бесклапотны перыяд, падчас якога самым жудасным была дрэнная адзнака ці заўвага ў дзённіку. 

Сваю першую настаўніцу (а хтосьці і настаўніка) памятаюць, бадай, усе: менавіта яна або ён сталі правадырамі ў чароўны свет навукі, а таксама матывавалі старанна вучыцца на радасць бацькам. Многія з вас з вялікай павагай успамінаюць сваіх класных кіраўнікоў, любімых настаўнікаў-прадметнікаў .

Мы рады вітаць усіх, чыё жыццё і  лёс аб’ядноўвала і аб’ядноўвае, грэла і грэе сваёй цеплынёй – добрая, надзейная, утульная, шчырая, любімая Азёркаўская сярэдняя школа.

А школа жыве ў сваіх выпускніках. Мы ганарымся вамі!


   Дазвольце шчыра пажадаць,

 Каб вам у вокны ззяла сонца,

 А ў вашы сэрцы благадаць

 Лілася ліўнямі бясконца!

 

 Каб зоркі падалі ў руку,

 А на стале было да хлеба.

 І каб хапала ў кашальку

 На ўсе надзённыя патрэбы.


Валянціна МАРМЫШ,

дырэктар

ДУА “Азёркаўская сярэдняя школа”

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио