Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноОбществоНовости МостовщиныЧто? Где? Когда?

В Свислочи состоится областной экологический фестиваль

31 июля 2018 — 11:47

 

18 жніўня 

горад Свіслач вітае удзельнікаў і гасцей

абласнога экалагічнага фестывалю леса

 «Гамоняць пушчы беларускія…»

 

Праграма мерапрыемстваў:

пл. К.Маркса

12.00 – тэатралізаванае шэсце ўдзельнікаў фестывалю з гарадской плошчы ў гарадскі парк.

 

Гарадскі парк

Галоўная пляцоўка

12.30                   – урачыстае адкрыццё фестывалю:

                   – тэатралізаваная кампазіцыя «Запаведны напеў»;

                   – канцэртная праграма зоркі беларускай эстрады Гюнеш Абасавай з шоу-балетам;

13.30 – 18.00    – канцэрт творчых калектываў  Рэспублікі Латвія, Рэспублікі Польшча, Гродзеншчыны і Брэстчыны;

13.30 – 18 .00   – удзельнікаў і гасцей фестывалю запрашаюць тэматычныя пляцоўкі:

“Паляўнічая” – асаблівасці палявання XVII-XIX стагоддзяў у фотаздымках і тэатралізаваным прадстаўленні, фота- зона, выстава паляўнічых трафеяў і рыбалоўных снасцей, прыгатаванне паляўнічых страў.

 

“Экалагічная” – да ўвагі гледачоў будуць прадстаўлены фотагалерэі, фотавыставы, прэзентацыя дзяржаўных прыродаахоўных тэрыторый Гродзенскай вобласці з дэманстрацыяй відэаролікаў, выстава-гербарый     лекавых траў «Парады траўніцы Соф'і Вітольдаўны...», інфармацыйная кампазіцыя «Птушкі і звяры Белавежскага краю», конны двор «Кентаўр»: паказальная праграма, верхавое катанне, фотасесія і іншае.

 

“Гасцінная леснічоўка” – самым відовішчным для гасцей фестывалю стане прафесійны конкурс лесарубаў Гродзеншчыны,  Брэстчыны і прадстаўнікоў лесагаспадарак Рэспублікі Польшча, а таксама майстар-клас па распілоўцы дрэва ад майстроў-прафесіяналаў.

 

“Горад майстроў” – вас чакае выстава-продаж вырабаў, майстар-класы па дрэваапрацоўцы, лозапляценню,   саломапляценню, поясапляценню, ганчарству народных майстроў  Гродзеншчыны і Брэстчыны.

 

“Пушчанскія падворкі” – на гасцінных падворках вы ўбачыце: тэматычныя выставы, канцэрты, гульнёвыя праграмы, забавы  аматарскіх калектываў Свіслаччыны і Нацыянальнага парку “Белавежская пушча”.

 

“Пляцоўка-вернісаж” – творчая майстэрня па адлюстраванню прыроды, звяроў і птушак беларускіх лясоў, майстар-класы для дзяцей і дарослых;

 

“Дзіцячая” – дзіцячыя атракцыёны, конкурсы, гульні, забавы, канцэртная праграма;

 

“Кантрактовая” – рэкламна-прэзентацыйная выстава дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў Свіслацкага раёна.

 

Вячэрняя праграма:

 

19.00 – 20.30 – выступленне зорак беларускай эстрады: поп-фольк гурта “Лялькі Карпарэйшн”, Алены Ланской і шоу- балета “Феерыя”

 

21.00 – канцэртна-забаўляльная праграма з удзелам эстрадных выканаўцаў. Дыскатэка.

 

На працягу свята будуць працаваць атракцыёны, гандлёвыя кропкі, пройдуць выставы-продажы, гульні, конкурсы, забавы. Незвычайным і ўнікальным будзе прафесійны конкурс лесарубаў Гродзеншчыны і Брэстчыны.

 

*У праграме магчымы змены

 

По вопросам предоставления мест для торговли обращаться в отдел экономики Свислочского райисполкома.

 

Тел. 8(01513) 3-52-72, 3-30-23, 3-37-78.

 

По вопросам размещения аттракционов, торговли народными промыслами, ремесленными изделиями обращаться по тел. 8 (01513) 3-34-82, 7-02-57, 7-02-58.


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио