
1 верасня 2016 года ў Мастоўскім дзяржаўным музеі “Лес і чалавек” адбудзецца адкрыццё выставы “Мураваныя замкі Гродзеншчыны XIV-XVII ст. па матэрыялах археалагічных да-следаванняў”.
У сярэднія вякі Беларусь называлі «краінай замкаў». Яшчэ і дагэтуль старадаўнія абарончыя комплексы здзіўляюць сваёй магутнасцю, паважнасцю, велічнасцю. Унікальная магчымасць даведацца аб гісторыі замкаў нашай вобласці з'явілася ў мастаўчан і гасцей горада. 1 верасня 2016 года ў Мастоўскім дзяржаўным музеі “Лес і чалавек” адбудзецца адкрыццё выставы “Мураваныя замкі Гродзеншчыны XIV-XVII стст. па матэрыялах археалагічных даследаванняў”, прадастаўленай Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеем. Гэтая выстава, на падставе археалагічных знаходак, знаёміць з пакінутай матэрыяльнай спадчынай замкаў Гродзеншчыны: Лідскага, Гродзенскага, Навагрудскага, Мірскага, Крэўскага і іншых. Калі вы цікавіцеся гісторыяй і культурай Панямоння, асаблівасцямі архітэктуры мінулага – далучайцеся!
Выстава ў музеі будзе экспанавацца да 31 кастрычніка 2016 года!
М. ЖВІРБЛЯ,
навуковы супрацоўнік УК “Мастоўскі дзяржаўны музей “Лес і чалавек”
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад