Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСоциумОбщественная жизньНаука и образованиеНаука и образование

Урокі жыцця і мудрасці

Урокі жыцця і мудрасці05 февраля 2020 — 10:00

Сорак пяць гадоў таму, у далёкім 1975 годзе новы будынак Мілявіцкай сярэдняй школы адкрыў дзверы для гаманлівых хлопчыкаў і дзяўчынак.

Вучні Мілявіцкай і Дараглянскай васьмігодак прыйшлі пазнаваць навуку ў светлыя і прасторныя класы новай дзесяцігодкі. Узначаліў установу адукацыі  сапраўдны прафесіянал сваёй справы – Віктар Канстанцінавіч Бубен.

Нам, 8 хлопчыкам і 13 дзяўчынкам, пашчасціла пайсці ў першы клас у новую прыгожую школу. Мы адразу палюбілі нашу першую настаўніцу – Лідзію Антонаўну Бубен за яе дабрыню, ласку, пяшчоту. Яна не шкадавала для нас ні сіл, ні часу, дапамагала спасцігаць складаныя навукі, вучыла жыццю.

Пасля заканчэння Лідзія Антонаўна перадала нас у надзейныя рукі Ганны Пятроўны Саўчук, нашага класнага кіраўніка, якая ішла з намі па жыцці да заканчэння школы.

І вось нашаму выпуску 35. Мы стаім на сцэне і хвалюемся перад сустрэчай са сваім юнацтвам, роднаю школай, настаўнікамі: Эміліяй Уладзіміраўнай і Яўгеніем Вікенцьевічам Яўсейчыкамі, Марыяй Станіславаўнай Галаўко, Анатоліем Уладзіміравічам Чэрнышам. Вы былі, ёсць і будзеце прыкладам ва ўсім: у прафесіяналізме, майстэрстве, мудрасці…

Хочацца выказаць словы ўдзячнасці калектыву школы, якую ўзначальвае дырэктар Людміла Мікалаеўна Кіслая, за святочны канцэрт, за сустрэчу, за ўвагу.

Валянціна Кіслая,

выпускніца 1985 года

Мілявіцкай сярэдняй школы


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио