
Коласаўскія чытанні, прысвечаныя Дню беларускага пісьменства і 75-годдзю з Дня заснавання Слонімскай раённай бібліятэкі імя Якуба Коласа адбыліся ў Слоніме. У раённым цэнтры творчасці дзяцей і моладзі сабраліся супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, абласной навуковай бібліятэкі імя Я. Ф. Карскага, навукоўцы, краязнаўцы, пісьменнікі і паэты…
Ганаровымі гасцямі імпрэзы сталі ўнучкі Якуба Коласа Вера і Марыя Міцкевічы.

Гасцей віталі намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Таццяна Кузьмініч, дырэктар Гродзенскай навуковай бібліятэкі імя Я. Ф. Карскага Лідзія Мальцава, начальнік аддзела культуры Слонімскага райвыканкама Галіна Данільчык.

Пасля выступоўцы прапанавалі шэраг дакладаў. Дырэктар Слонімскай бібліятэкі Тамара Гайдук распавяла пра гісторыю станаўлення і сучасныя дасягненні сваёй ўстановы. Таццяна Кузьмініч расказала, як ішла праца па стварэнні мультымедыйнага выдання пра Слонім.
Цікавыя аповеды прапанавалі ўнучкі песняра. Вера Міцкевіч расказала пра род Каменскіх у жыцці Якуба Коласа. Марыя Міцкевіч – пра рарытэты, якія захоўваюцца ў бібліятэцы імя Францыска Скарыны ў Лондане. Нашчадкі паэта падарылі Слонімскай бібліятэцы кнігі і кампакт-дыскі.
На чытаннях прагучала інфармацыя пра сувязь Якуба Коласа са Слонімшчынай і яго ўплыў на творчасць мясцовых літаратараў.
Галоўны рэдактар часопіса “Беларуская мова і літаратура”, прафесар, БДУ Алесь Бельскі правёў прэзентацыю кнігі пра Алега Лойку, вядомага паэта, літаратуразнаўцу, якога нарадзіла Слонімская зямля.
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад