Нявольна ўспамінаюцца радкі вядомай песні, калі назіраеш за надвор’ем, якім парадавала нас зіма ў гэтым годзе: пушысты снег, вялікія сумёты, казачныя дрэвы. Усё гэта проста вымушае чалавека больш часу праводзіць на свежым паветры.
Асабліва актуальна гэта ў канцы рабочага тыдня, калі кожнаму з нас патрэбен адпачынак. У пошуках добрага настрою і пазітыўных эмоцый педагогі ДУА “Мілявіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа” пераапрануліся ў спартыўную форму і выйшлі на лыжню, што пракладзена на школьным стадыёне. Пад кіраўніцтвам настаўніка фізічнай культуры і здароўя Я.В. Яўсейчыка кожны з нас на некаторы час вярнуўся на шмат год назад, успомніў сваё дзяцінства, школьныя гады, урокі лыжнай падрыхтоўкі (якія, трэба адзначыць, прайшлі недарэмна).
Гучалі жарты і смех, а вясёлыя твары калег і задаволеныя ўсмешкі сведчылі аб тым, што мерапрыемства ўдалося!
Людміла Кіслая,
дырэктар ДУА “Мілявіцкі вучэбна-педагагічны комплекс
дзіцячы сад – сярэдняя школа”
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад