Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод исторической памятиКультураНовости МостовщиныНаш крайНовости МостовщиныНовости Мостовщины

У музеі "Лес і чалавек" адбыўся завочны тур экалагічнага музейнага конкурсу "Экалогія. Чалавек. Будучыня"

У музеі 'Лес і чалавек' адбыўся завочны тур экалагічнага музейнага конкурсу 'Экалогія. Чалавек. Будучыня'13 ноября 2017 — 15:19

Падведзены вынікі завочнага тура экалагічнага музейнага конкурсу “Экалогія. Чалавек. Будучыня”. Яго пераможцамі былі названы Пескаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа, другая гарадская школа і гімназія №1 г.Масты. Каманды гэтых навучальных устаноў сыдуцца ў экалагічным паядынку падчас раённага этапа, што запланаваны на пачатак снежня.

 

-- Удзельнікам завочнага тура нашага конкурсу неабходна было з прыроднага матэрыялу і бытавых адыходаў вырабіць заранку – птушку-сімвал Мастоўскага раёна, -- расказвае дырэктар дзяржаўнага музея “Лес і чалавек” Наталля Анатольеўна Пуцілоўская. – Было прадстаўлена дзесяць работ з сямі ўстаноў адукацыі раёна.


На самой справе, усе яны заслугоўваюць увагі, бо было прыкладзена шмат фантазіі, намаганняў, працы, каб вырабы набылі сваю адметнасць і разам з тым перадавалі ўласцівыя рысы заранкі. Адны змаглі рэалізаваць дадзеную задачу ў складаных па выкананні пано, а ў іншых гэта атрымалася дзякуючы аб’ёмным кампазіцыям, дзе дакладна прадуманы ўсе дэталі.


Члены журы адзначылі высокі майстэрскі ўзровень прадстаўленых работ, іх арыгінальнасць і якаснае выкананне, выкарыстанне самага разнастайнага прыроднага матэрыялу і бытавых адыходаў, а таксама творчы падыход да задання.


Крэатыў педагогаў і вучняў Пескаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы і другой гарадской школы стаў пераможным. Другое месца дасталося гімназістам, якія, дарэчы, прадставілі на завочны этап конкурсу тры работы.


Зараз рабят і іх настаўнікаў з названых устаноў адукацыі чакае вялікая падрыхтоўчая работа да раённага этапа конкурсу. Сваё важкае слова ў абарону прыроды роднага краю юныя эколагі змогуць выказаць ужо у пачатку снежня.


Н.ШЭЎЧЫК
Фота аўтара

У ТЭМУ

Рашэннем Мастоўскага раённага Савета дэпутатаў №157 ад 27 кастрычніка 2017 года зацверджаны вынікі грамадскага абмеркавання аб выбары заранкі прыродным сімвалам Мастоўскага раёна, а таксама мерапрыемствы па рэалізацыі мясцовай ініцыятывы “Прыродны сімвал раёна (птушка) як каталізатар развіцця экатурызму на Мастоўшчыне”.
Згодна з апошнімі, майстры раённага цэнтра рамёстваў пачнуць выраб сувернірнай прадукцыі з выявай птушкі-сімвала, на тэрыторыі эколага-біялагічнага цэнтра дзяцей і моладзі будзе створаны фларыстычны арт-аб’ект, а ў зале “Прырода краю” музея “Лес і чалавек” – экспазіцыя аб заранцы. У раённай бібліятэцы запланавана тэматычная выстаўка “Пярнаты сімвал раёна”.
Разглядваецца магчымасць стварэння малых архітэктурных форм і размяшчэння лагатыпа птушкі-сімвала на ўпакоўцы тавараў, што выпушчаны на Мастоўшчыне, а таксама на білбордзе ці расцяжцы.




 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио