Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод исторической памятиГод исторической памятиГод исторической памятиКультураМолодёжьМолодёжьБлоги наших журналистовСтанислав ЗверовичНовости МостовщиныНовости Мостовщины

У Мастоўскай раённай бібліятэцы адзначылі Дзень роднай мовы

У Мастоўскай раённай бібліятэцы адзначылі Дзень роднай мовы21 февраля 2022 — 16:30

21 лютага ў Дзень роднай мовы на Мастоўшчыне прайшлі шматлікія мерапрыемствы. Работнікі культуры ў гэты дзень пісалі дыктоўку па-беларуску.

Бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі раённай бібліятэкі Святлана Чайкіна звярнулася да калег з аповедам аб важнасці захавання і ўжывання роднай мовы.

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. У Год гістарычнай памяці аб гэтым варта нагадаць яшчэ раз. Бо мова – частка чалавечай культуры, гістырычнай спадчыны. Дзякуючы ёй, працягвааюць жыць традыцыі. Мова абуджвае цікавасць да пазнання свету, садзейнічае праяўленню павагі да нашага мінулага і служыць элементам паяднання людзей.

Святлана Чайкіна паведаміла, што ў час апошняга перапісу насельніцтва 74 працэнты грамадзян Беларусі назвалі беларускую мову роднай. І калі кожны з іх хоць крыху пачне на ёй думаць і пісаць, развіваць сваю мову,   будзе вельмі добра. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнана як роўная сярод іншых моў свету.

Затым Святлана Чайкіна прадыктавала   ўрывак з апавядання Якуба Коласа “Разліў Нёмана”.

Мы запыталі ва ўдзельнікаў мерапрыемства аб іх уражаннях.

Анастасія Палуйчык,

загадчык сектара культуры райвыканкама:

Вельмі важна нешта зрабіць для развіцця роднай мовы ў Год гістарычнай памяці. У праекце новай Канстытуцыі асаблівае месца таксама ўдзяляецца захаванню і перадачы культурнай спадчыны нацыі будучым пакаленням беларусаў. Без мінулага няма будучага. Ведаць і любіць сваю мову, свае карані, традыцыі павінен кожны.

Нам, мастаўчанам, тэма дыктоўкі вельмі блізкая. Мы жывём на ўзбярэжжы ракі Нёман.

Такія мерапрыемствы вельмі збліжаюць нас усіх.

Алена Садаўнічая,

дырэктар Мастоўскага раённага цэнтра рамёстваў:

Алена Люцкевіч,

метадыст Мастоўскага раённага цэнтра рамёстваў:

Станіслаў ЗВЯРОВІЧ

Фота аўтара


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио