Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМестное управление и самоуправлениеГод исторической памятиГод исторической памятиГод исторической памятиКультураБлоги наших журналистовНаталья Шевчик

У кожным экспанаце – памяць. Падчас раённага свята “Красуй, Мастоўшчына!” была арганізавана выстава да Года гістарычнай памяці

У кожным экспанаце – памяць. Падчас раённага свята “Красуй, Мастоўшчына!” была арганізавана выстава да Года гістарычнай памяці26 марта 2022 — 19:22

Сёлетні год асаблівы. Ён прысвечаны захаванню нашай гістарычнай памяці, нашага нацыяльнага і культурнага кода, дзякуючы якому мы можам лічыць сябе народам. Менавіта Году гістарычнай памяці была прысвечана  выстава, што ладзілася ў фае раённага цэнтра культуры падчас раённага свята “Красуй, Мастоўшчына!”.

Пазнаёміцца з узнагародным лістом Героя Савецкага Саюза Івана Шарамета, чыё імя зараз носіць Лунненская сярэдняя школа, ці пабачыць макет самалёта лётчыка А. Данілава, які адным з першых здзейсніў паветраны таран у першы дзень Вялікай Айчыннай вайны, – такую магчымасць мастаўчанам прадаставіў народны музей баявой славы Лунненскай СШ.

Рэдкія фотаздымкі, што адлюстроўваюць боль, слёзы і страх маленькіх беларусаў, што жылі на акупіраванай фашыстамі зямлі, салдацкі трохкутнік, якога моцна чакала сям’я мужнага воіна з фронту, біклага і гільзы, фотаапарат “Лейка” і шмат іншых цікавых экспанатаў прадставіў народны гісторыка-патрыятычны музей “Памяць” пятай гарадской школы.

А вось праз экспазіцыю народнага гісторыка-краязнаўчага музея Пескаўскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад – сярэдняя школа можна прасачыць шлях ад школьніка да студэнта і прафесіянала-настаўніка.

Пазнаёміцца з турыстычным патэнцыялам Мастоўскага раёна можна было ля прэзентацыйнага стэнда сектара фізічнай культуры і спорту і заказніка “Ліпічанская пушча”. Наталіцца прыгажосцю роднага краю можна як падчас пешых ці веласіпедных прагулак, так і сплаўляючыся па Шчары і Нёману на байдарках. А якая смачная юшка гатуецца з рыбкі, што водзіцца ў водах нашых рэк! А якая духмяная гарбата, што заварваецца на лекавых зёлках з пушчанскага лесу! Адным словам, гэта трэба было бачыць і каштаваць.

Дарэчы, дэгустацыя хлебабулачных вырабаў, якія з’яўляюцца на сталах мастаўчан дзякуючы ўмелым рукам працаўнікоў мясцовага хлебазавода, была арганізавана і Мастоўскім філіялам аблспажыўтаварыства. Тут можна было пачаставацца свежай выпечкай, даць сваю адзнаку навінкам мастоўскіх кандытараў і хлебапёкаў.

А на пляцоўках Мастоўскага музея “Лес і чалавек” і раённага цэнтра рамёстваў усе жадаючыя мелі магчымасць паспытаць свае сілы і ўменні у мастар-класах па прыгатаванню “жаўранкаў” – мучных птушачак, якіх пяклі нашы продкі на свята Гукання вясны, а таксама па вырабу абярэга “венік”, які “вымятае” з дому ўсё благое і і дрэннае.

Карысталася папулярнасцю і арыгінальная фотазона, якую падрыхтавалі педагогі і выхаванцы эколага-біялагічнага цэнтра.

Многіх зацікавіла і выстава нашай раённай газеты “Зара над Нёманам”, дзе можна было прасачыць не толькі тое, як на працягу свайго існавання (а нашай “раёнцы” ўжо 77 гадоў) змянялася газета, але і якія змяненні перажываў Мастоўскі раён. Нездарма ж раённую газету называюць люстэркам жыцця яе жыхароў. Усё, што адбываецца ў жыцці мастаўчан, можна знайсці і прачытаць на старонках “Зары над Нёманам”. І хоць сучасная медыя-прастора не замыкаецца толькі на друкаваным выданні, а ўсё больш імкнецца ў інтэрнэт, нашыя надзейныя падпісчыкі і прыхільнікі застаюцца вернымі сваёй “раёнцы” і надалей.

Святочны настрой удзельнікам святочнага мерапрыемства стваралі артысты са Шчучына, якія віталі гасцей на ганку раённага цэнтра культуры, і музыка дзіцячай школы мастацтваў, які дарыў сваю творчасць у фае РЦК.

Наталля ШЭЎЧЫК

Фота аўтара


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио