Заря над Неманом Идет подписка О газете Контакты

У Гудзевічах святкавалі Дажынкі-2026

У Гудзевічах святкавалі Дажынкі-202616 августа 2026 — 17:57

ЗАТ “Гудзевічы” першым на Мастоўшчыне завяршыла ўборку зерневых культур і святкавала дажынкі.

Павіншаваць хлебаробаў гаспадаркі з гэтай знамянальнай падзеяй прыехалі першы намеснік старшыні – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Раман Рублік і намеснік старшыні райвыканкама Марына Давыдзік.

Яшчэ нядаўна на вуліцах аграгарадка не было відаць людзей – усе былі заняты на жніве. А ў дзнь Дажынак-2026  цэнтр Гудзевіч змяніўся непазнавальна: яго запоўнілі гандлёвыя рады, розныя атрыкцыёны. На свята прыйшло шмат людзей. Ужо не ў спецадзенні, а ў белых кашулях з дажыначнымі какардамі запоўнілі ганаровыя месцы камбайнёры і вадзіцелі. Прыйші на урачыстасць іх жонкі і дзеці. На канцэртнай пляцоўцы  музыкай і песнямі віталі прысутных артысты Гродзенскай філармоніі.

Перад удзельнікамі дажынак выступіў дырэктар ЗАТ “Гудзевічы” Павел Станеўскі.

  –Ураджай у нашай гаспадарцы ў гэтым годзе атрыманы дастойны,– сказаў Павел Іосіфавіч.– У засекі мы засыпалі больш трынадцаці тысяч тонн зерня. Ураджайнасць склала 59,4 цэнтнеры з гектара. Парадаваў нас і азімы рапс, якога мы атрымалі 4 283 тоны, пры ўраджайнасці 53,5 цэнтнера з гектара. Гэта ў два разы больш, чым у мінулым годзе. Аднак самае галоўнае багацце гудзевіцкай зямлі – гэта людзі. Вялікі дзякуй вам за нялёгкую працу. Няхай будзе лад і дабрабыт у вашых сем’ях.

Павел Іосіфавіч урачыста адкрыў свята і атрымаў у падарунак каравай ураджаю-2026. А галоўнаму аграному Аляксею Крупіцу быў уручаны сімвалічны сноп новага ураджаю.  Чын асвячэння хлеба здзейсніў настаяцель храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы аграгарадка Гудзевічы айцец Мікалай. На працягу жніва ён быў разам з хлебаробамі, прасіў у Бога, каб  даў ім сіл і здароўя паспяхова правесці гэтую найважнейшую работу. Айцу Мікалаю, галоўнаму аграному Аляксею Крупіцу, упраўляючым вытворчых участкаў “Пілкі”, ”Гудзевічы” і “Радзявічы” Аляксандру Пацапею, Віктару Палойка і Андрэю Сарока таксама былі уручаны караваі духмянага хлеба.

Павіншаваў хлебаробаў са святам першы намеснік старшыні райвыканкама Раман Рублік.

–Вы першымі ў раёне правялі і завяршылі жніво,– сказаў Раман Іосіфавіч,– І атрымалі дастойны ўраджай. І па ўражайнасці, і па валавых зборах ён перавышае мінулагодні. Віншую з гэтым дасягненнем усіх хлебаробаў гаспадаркі! Вы рухаеце наш раён наперад. Па тэмпах уборкі ён на чацвёртым месце ў вобласці. Жадаю вам так жа аператыўна правесці сёлета і іншыя вельмі важныя работы: падрыхтоўку глебы і пасяўную кампанію. Хвала рукам, што пахнуць хлебам!

Першы намеснік старшыні райвыканкама Раман Рублік уручыў Ганаровую грамату райвыканкама вадзіцелю Аляксандру Глушынскаму, Ганаровую грамату старшыні раённага Савета дэпутатаў Андрэю Рыжэўскаму, Падзячнае пісьмо старшыні райвыканкама камбайнёру Андрэю Вільчынскаму, Падзячнае пісьмо старшыні раённага Савета дэпутатаў камбайнёру Паўлу Занеўскаму.

Шэраг узнагарод удзельнікам  уборкі уручыў Раман Іосіфавіч ад імя раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК.

Са шчырымі словамі падзякі за высокі щраджай звярнулася да ўдзельнікаў дажынак намеснік старшыні райвыканкама Марына Давыдзік.

–Мы кожны дзень сачылі за ходам уборкі, цікавіліся які ўраджай, колькі зерня засыпана ў засекі,– сказала Марына Осіпаўна.– Шчыра радаваліся за гудзевіцкіх хлебаробаў, за іх шчодрую ніву. Віншую вас з багатым ураджаем, жадаю, каб дух калектывізму існаваў у вас і надалей.

Марына Осіпаўна ўзнагародзіла Ганаровай граматай Мастоўскага аддзялення грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Аляксея Крупіцу за старанную працу ў час уборачнай кампаніі. Малады вадзіцель Андрэй Рыжэўскі атрымаў падарунак аб райннай арганізацыі БРСМ.

Пад апладысменты на сцэну выходзяць галоўныя героі жніва – камбайнёры  Іван Бяляўскі, Мікалай Багдан, Павел Занеўскі, Андрэй і Валерый Мешка, Дзмітрый Груша, Андрэй Вільчынскі, Віталій Кузьміцкі, Яўгеній Хомка, Павел Яткоўскі і Іван Стальбоўскі. Ва ўрачыстай абстаноўцы іх узнагароджанне  за выдатную працу на жніве праводзіць дырэктар ЗАТ “Гудзевічы” Павел Станеўскі. Дзяўчаты ўручаюць ім кваеткі і сімвал гудзевіцкіх дажынак.

 Своечасова адвозілі ўраджай  з палёў вадзіцелі гаспадаркі Анатоль Валюшка, Аляксандр Габрусевіч, Сяргей Валюшка,Аляксандр Глушынскі, Віталій Костка, Сяргей Макей, Яўгеній Прудзілка, Васілій Рожка, Андрэй Рыжэўскі, Аляксандр Сільвановіч. Узнагароды за старанне і працавітасць уручыў ім галоўны аграном Аляксей Крупіца.

Каб захаваць сабранае на палях, неабходна была зладжаная і бесперабойная прайцаработнікаў зернесушыльных комплексаў. Яны працавалі таксама вельмі старанна і кругласутачна. Узнагароды уручыла ім намеснік дырэктара ЗАТ “Гудзевічы” па ідэалагічнай і інфармацыйнай рабоце Марыя Палубятка. Іх атрымалі Валерый Палавеня, Аляксандр Сліж, Віталій Тодрык, Аляксей Шайнога і Андрэй Пяцюшык.

Узнагароды і прэміі атрымалі і іншыя ўдзельнікі жніва.

Добрая старадаўняя традыцыя – ушаноўваць пасля жніва  хлебаробаў за нялёгкую працу ў Гудзевічах прайшла  з вялікім размахам, шчыра і запамінальна.

Станіслаў ЗВЯРОВІЧ

Фота аўтара



Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».

Назад
Идет подписка О газете Контакты