Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноОфициальноНаука и образованиеНаука и образование

У ГрДУ імя Янкі Купалы адсвяткавалі 79-годдзе ўніверсітэта

У ГрДУ імя Янкі Купалы адсвяткавалі 79-годдзе ўніверсітэта24 февраля 2019 — 15:19

Знакавым мерапрыемствам свята стаў Урачысты сход калектыву работнікаў універсітэта, прысвечаны 79-й гадавіне з дня заснавання Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. 


Святочная сустрэча аб'яднала кіраўніцтва, выкладчыкаў, супрацоўнікаў і студэнтаў купалаўскага ўніверсітэта. Сярод ганаровых гасцей свята – рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы з 1994 па 1997 год Леанід Ківач і рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы з 2005 па 2013 год Яўген Роўба. 

Рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта Ірына Кітурка павіншавала ўсіх прысутных з агульным святам – з Днём нараджэння Alma-mater. 

 Сёння ў гэтай урачыстай зале я з вялікім задавальненнем і гонарам хачу павіншаваць нас з Днём нараджэння, 79-ай гадавінай з дня заснавання нашай alma mater. Можна сказаць, што сёння ў нас сямейнае свята. Лёс ўніверсітэта – гэта лёс людзей, якія былі, ёсць і будуць. Дзякуючы руплівай працы многіх пакаленняў і нашай з вамі, дзякуючы тым кіраўнікам, якія стаялі на чале ўніверсітэта, ГрДУ імя Янкі Купалы набыў імя, якое вядома не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі, – адзначыла Ірына Кітурка. 

AMG_4961.jpg

Ірына Кітурка ўспомніла гісторыю ўніверсітэта і заўважыла, што ГрДУ імя Янкі Купалы на працягу доўгіх гадоў шмат у чым быў і застаецца першым. 

 ГрДУ імя Янкі Купалы быў створаны 22 лютага 1940 года як першая вышэйшая навучальная ўстанова на землях Заходняй Беларусі, а ў 1978 годзе мы першымі на гэтай тэрыторыі атрымалі статус універсітэта. Першымі з навучальных устаноў купалаўскі ўніверсітэт атрымаў Прэмію Урада ў галіне якасці. Многія пакаленні выкладчыкаў і студэнтаў, якія працавалі, вучыліся, стваралі гісторыю ўніверсітэта, і якія працуюць і вучацца тут сёння, уклалі ва ўніверсітэт свае сілы, сваю працавітасць, сваю душу і любоў, – падкрэсліла Ірына Кітурка. 

AMG_5045.jpg

Былі агучаны і асноўныя дасягненні за 2018 год: 

– Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Александр Лукашэнка ўпершыню наведаў ГрДУ імя Янкі Купалы, мы адкрылі новы будынак Навукова-тэхналагічнага парку, заклалі Алею выпускнікоў, побач з якой у 2020 годзе з’явіцца новы інтэрнат на тысячу месцаў як падарунак да 80-годдзя ўніверсітэта, – адзначыла Ірына Кітурка і працягнула: 

 Наш прафесіаналізм адзначаецца і на ўзроўні Міністэрства адукацыі. Мы першымі з рэгіянальных універсітэтаў увайшлі ў эксперыментальны праект па рэалізацыі мадэлі "Універсітэт 3.0", амбіцыйна заявілі пра тое, што рыхтуем глабальны праект “Лічбавы ўніверсітэт”. 

Рэктар падзякавала ўсім супрацоўнікам, выкладчыкам і студэнтам за іх вялікі ўклад у развіццё купалаўскага ўніверсітэта: 

 Сёння я хачу сказаць вам вялікі дзякуй за самаадданую працу, за тое, што вы сапраўды дасягаеце ўласных поспехаў, якія складаюць агульныя дасягненні ўніверсітэта, – падкрэсліла Ірына Кітурка і адрасавала словы віншавання працоўнаму калектыву Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы: – Я хачу пажадаць усім моцнага здароўя, натхнення, любові і кахання! Ставіць перад сабой амбіцыйныя мэты і дасягаць іх. Са святам, родны ўніверсітэт! 

AMG_5342.jpg


У межах урачыстага сходу адбылося ўзнагароджанне супрацоўнікаў, выкладчыкаў і студэнтаў універсітэта Ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі, Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта і Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, а таксама грашовымі прэміямі. Акрамя таго, напярэдадні свята Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь граматамі былі ўзнагароджаны афіцэры ваеннага факультэта. 

IMG_7185.jpg

Падчас мерапрыемства сталі вядомыя імёны выкладчыкаў і кафедры, якія занялі лідзіруючыя пазіцыі ў рэйтынгу прафесарска-выкладчыцкага складу. 

Таксама ў рамках святкавання 79-годдзя ўніверсітэта ўжо купалаўцы напісалі "Купалаўскую дыктоўку", выдадзена трэцяя частка Летапісу ГрДУ імя Янкі Купалы, адбыліся малебны ў праваслаўным і каталіцкім храмах, студэнцкая акцыя "Нам - 79!", чаяванне са святочным тортам прашло на ўсіх факультэтах. Шэраг мерапрыемстваў чакае купалаўцаў на наступным тыдні. 

Варта адзначыць, што наступны, 2020-ы год, стане юбілейным для Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. У гонар гэтага быў абвешчаны афіцыйны зваротны адлік. Убачыць колькасць дзён, якія засталіся да наступнага Дня нараджэння ГрДУ імя Янкі Купалы, можна на галоўнай старонцы сайта grsu.by

AMG_7279.jpgIMG_7156.jpgAMG_7322.jpgAMG_7385.jpgIMG_7159.jpgAMG_7447.jpgIMG_7187.jpgIMG_7206.jpgAMG_7461.jpg

 
www.grsu.by

Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио