Імкліва бяжыць час. 75 гадоў не змаглі сцерці з памяці людзей тое, што суровым выпрабаваннем выпала на долю нашых продкаў. Нібы чорным крылом драпежнай птушкі накрыла вайна зямлю маёй Радзімы.
З кожным годам усё менш і менш застаецца жывых сведкаў тых жудасных падзей: салдат, партызан і звычайных мірных жыхароў, якім давялося жыць ва ўмовах акупацыі. На жаль, на тэрыторыі 11 вёсак былога Азёркаўскага сельскага Савета не засталося ўжывых ніводнага ветэрана ці ўдзельніка той страшэннай вайны.
Сённяшняе маладое пакаленне можа даведацца аб вайне толькі па школьных падручніках, спецыяльных літаратурных выданнях, дакументальных і мастацкіх фільмах. Вайна прайшлася па кожным лёсе, таму стала часткай гісторыі ўсяго народа і кожнага паасобку. Не ведаць, не помніць аб гэтым – вялікае злачынства, як і сама вайна. І калі забыць аб гэтым, усё можа паўтарыцца.
Усё бліжэй да нас адно з самых хвалюючых свят – Дзень Перамогі. У нашай установе адукацыі праводзіцца шмат мерапрыемстваў да гэтай падзеі. У фае школы з’явілася фотазона, святочна прыбраны ўваход ва ўстанову адукацыі, аформлена кветкавая клумба ў выглядзе вялікай зоркі, якая заззяе 9 Мая. Настаўнікі разам з вучнямі прымаюць актыўны ўдзел у акцыях “Споём День Победы”, “Наследнікі Вялікай Перамогі”, “Мы – у адказе за Перамогу”, “Агні памяці”, “Ніколі не забудзем”, Міру – сад” і інш. У школьным музеі “Наша спадчына” ёсць экспазіцыя “Дарогамі вайны”. Вучні праводзяць экскурсіі і падрабязна спыняюцца на лічбах, якія датычацца нашых вёсак.
У пасляваенны час у гэтых месцах былі ўстаноўлены помнікі-абеліскі загінуўшым землякам. Вучні нашай школы даглядаюць 5 форм увекавечання памяці загінуўшых. Гэта партызанскія могілкі і помнік савецкім воінам у в. Дубраўка, магіла невядомага салдата ў в. М.Азёркі, помнікі-абеліскі ў вёсках Котчына і В.Азёркі. Усе сёння жывыя ўдзячны тым, хто загінуў у гады вайны, хто ахвяруючы сваім жыццём, падарыў чыстае неба, мір на зямлі, усмешкі дзяцей. У такі святочны дзень мы прыносім кветкі да помнікаў, шануем памяць пакаленняў і па добрай традыцыі, якая склалася гадамі, вучні 4 класа ўступаюць ў рады піянераў. Гэты юбілейны год не стане выключэннем, а Дзень Перамогі застанецца назаўжды адным з самых важных свят у жыцці кожнага беларуса.
Рэгіна Дравіца,
намеснік дырэктара па
вучэбнай рабоце дзяржаўнай
установы адукацыі “Азёркаўская
сярэдняя школа”
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад