Сёння нельга ўявіць паўнавартаснага жыцця без спорту. Спорт – гэта здароўе, настрой і аптымізм.
Пагэтаму з 7 па 12 верасня ў Мілявіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе вельмі адказна праводзіліся спартыўныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Рэспубліканскай акцыі “Тыдзень спорту і здароўя”. І настаўнік фізічнай культуры, і класныя кіраўнікі, і бібліятэкар заахвочвалі дзяцей у займальныя спаборніцтвы па шахматах, шашках і настольнаму тэнісу. Правялі выставы, цікавыя вандроўкі ў гісторыю спорту, конкурсы плакатаў. Актыўна ўдзельнічалі ў конкурсе на самы цікавы спартыўны фотаздымак.
Завяршыла тыдзень суботняе мерапрыемства – гульнявая праграма “Дружна, смела, з аптымізмам!”. Гучалі вершы, загадкі, песні. Гледачы не пасіўна назіралі за камандамі, а выконвалі размінку, спрачаліся ў моцы апладысментаў. Пераможцам і самым актыўным спартыўным класам у школе аказаўся 9 клас. Віншуем!
Вера Пашкевіч,
класны кіраўнік 10 класа ДУА “Мілявіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад