Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМолодёжьМолодёжьСоциумОбщественная жизньНаука и образованиеНаука и образованиеБлоги наших журналистовИрина БочкоНовости МостовщиныНовости МостовщиныЛюди нашей МостовщиныЛюди нашей МостовщиныЮбилейные даты80 лет освобождения Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиковЮбилейные даты80 лет Победы в Великой Отечественной войне

Творческий проект «Восемьдесят ангелов» был реализован в средней школе №2 г. Мосты имени Героя Советского Союза В.П. Жукова

Творческий проект «Восемьдесят ангелов» был реализован в средней школе №2 г. Мосты имени Героя Советского Союза В.П. Жукова03 мая 2025 — 09:23

Сапраўдная арт-прастора панавала ў сярэняй школе №2 г. Масты імя Героя Савецкага Саюза В.П. Жукава падчас сустрэчы з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Валянцінай Драбышэўскай.

На працягу года вучні і настаўнікі гэтай навучальнай установы працавалі над рэалізацыяй праекта “Восемдзесят анёлаў”, які прысвечаны 80-годдзю перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Патрыятычны арт-праект распрацаваны членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Валянцінай Драбышэўскай і заснаваны на яе творы "Любіна сукенка". У ім бяруць удзел сем устаноў адукацыі рэспублікі, у прыватнасці Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, ДУА "Бараўлянская сярэдняя школа № 2", а таксама сярэняя школа №2 г. Масты імя Героя Савецкага Саюза В.П. Жукава.

– Вельмі прыемна, што, акрамя ўстаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь, да праекта далучыўся  Маскоўскі педагагічны ўніверсітэт. Дзякуючы рэалізацыі арт-праекта, мы далучаемся да нашай гісторыі. Мы пражываем той боль, пачуцці, якія пражывалі нашы бабулі і дзядулі ў жудасныя хвіліны вайны, адчуваем гонар за сваіх продкаў, за вялікую Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне. Кожны з вас сапраўдны патрыёт, таму што патрыятызм пачынаецца з павагі да сваёй сам’і, сваіх продкаў. І няма ў Беларусі такой сям’і, якую б мінула вайна. Кожны трэці беларус зараз глядзіць на  нас з нябёсаў і радуецца, як праўнукі захоўваюць памяць пра Перамогу, як працуюць на карысць сваёй краіны. Праект складаецца з некалькіх этапаў, і вельмі прыемна, што вы актыўна ўдзельнічалі ва ўсіх, – адзначыла Валянціна Станіславаўна.

Яна выразіла ўдзячнасць ад імя Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка за тое, што вучні і педагогі сабралі звесткі пра сваіх продкаў, якія прайшлі ваеннае ліхалецце, за напісаныя да  іх лісты, за даследчую працу падчас рэалізацыі праекта. Валянціна Драбышэўская ўручыла падзяку дырэктару школы Аляксандру Старавойтаву. Ад Саюза пісьменнікаў Беларусі таксама ўдзельнікі праекта атрымалі падзяку.

Аўтар праекта расказала і пра сваіх продкаў, якія таксама ваявалі, адстойваючы незалежнасць краіны і свабоду кожнага чалавека. Яе дзядуля Пракопчык Пётр Антонавіч, жыхар Мастоўшчыны, загінуў, вызваляючы Польшчу. Спачатку бабуля атрымала пісьмо, што муж прапаў без звестак 6 мая 1945 года. І ў сям’і яшчэ была надзея – яны чакалі яго. Усё жыццё жонка і шасцёра сыноў  шукалі звесткі пра яго. І толькі ў 2022 годзе дачка Валянціны Станіславаўны знайшла звесткі аб пахаванні прадзеда і наведала яго магілу. Як адзначыла пісьменніца, гэта і ёсць пераемнасць пакаленняў, павага да сваіх продкаў і іх гераічнага мінулага. Пад уражаннем ад гэтых падзей, што нарэшце знойдзена магіла дзядулі, яна напісала прысвячэнне яму і ўсім загінулым у Вялікай Айчыннай вайне, якое і зачытала прысутным.

– Расказваючы дзецям пра вайну, мы захоўваем і перадаём наступным пакаленням гістарычную памяць аб подзвігу мільёнаў людзей. Абмяркоўваючы важнасць міру і тое, якія намаганні былі прыкладзены для дасягнення перамогі над ворагам, мы вучым дзяцей берагчы спадчыну, а таксама супрацьстаяць гвалту і нянавісці. Акрамя таго, памяць аб вайне з'яўляецца магутным фактарам аб'яднання людзей і фармавання нацыянальнага адзінства. Таму мы з задавальненнем далучыліся да арт-праекта, – адзначыў дырэктар школы Аляксандр Старавойтаў. – Сэнс праекта ў тым, каб навучэнцы і педагогі правялі даследаванне і сістэматызавалі інфармацыю аб 80 героях – членах сваёй уласнай сям'і, сваяках або земляках, якія ваявалі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У нас атрымалася крыху болей, бо кожны імкнуўся даведацца пра герояў і расказаць пра іх. Яны загінулі за мірнае жыццё і цяпер, нібы анёлы, глядзяць на нас з нябёсаў і, вядома ж, аберагаюць. Прычым у кожнага горада і раёна ёсць свае 80 анёлаў.

Вучні школы падрыхтавалі літаратурна-музычную кампазіцыю “80 Анёлаў”, прысвечаную удзельнікам вайны, мірным жыхарам, усім, хто зведаў жудасы зверстваў фашыстаў. Калакольным набатам гучалі ўспаміны людзей ваеннага пакалення ў выкананні вучняў. Кожнае слова рэхам адбівалася ў сэрцах прысутных.

Пакуль мы захоўваем памяць аб нашых продках, якія цаной свайго жыцця вялі барацьбу з фашызмам і адваявалі нашу свабоду і незалежнасць, кожны загінулы будзе жыць. Жыць у помніках і абелісках, вершах і кінастужках, а самае галоўнае – у нашых сэрцах.

Ірына БОЧКО

Фота аўтара

У аснове праекта – сюжэт кнігі «Любіна сукенка». Гэта кніга выйшла ў выдавецкім доме «Звязда». У ёй расказваецца пра дзяўчыну Любу, якая марыла, як і ўсе нашы юнакі і дзяўчаты, закахалася і вельмі хацела, каб у яе была прыгожая белая сукенка, перашытая з вясельнай сукенкі маці. Але яна загінула ў першы дзень вайны, спрабуючы выратаваць сваю суседку. Засталася толькі белая сукенка…

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио