Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноПроисшествия и безопасностьПравопорядок

Таямніцамі поўніцца родная зямля

Таямніцамі поўніцца родная зямля23 августа 2018 — 09:42

Весела і карысна правялі час у лагеры “Экаландзія” з дзённым знаходжаннем  навучэнцы дзяржаўнай установы адукацыі “Пескаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”.

На працягу 18 дзён 20 хлопчыкаў і дзяўчынак былі ўцягнуты ў калейдаскоп  карысных  спраў  і добрых учынкаў для малой радзімы. З мэтай пашырэння ведаў выхаванцаў  аб гістарычных, культурных і прыродных асаблівасцях малой радзімы  было арганізавана  мноства  цікавых мерапрыемстваў. Атрад “Лекары” вывучаў  лекавыя расліны, знаёміўся  з асаблівасцямі  раслін і жывёл на прышкольнай тэрыторыі, рабяты  з атрада “Эколагі” вандравалі па родных мясцінах, праводзілі даследаванні, арганізоўвалі дабрачынныя акцыі. Мерапрыемствы  ў лагеры  ладзіліся па дэвізамі: “Дзе нарадзіўся – там і згадзіўся”, “Пагавары са мной  па-беларуску”, “З дабрынёй у сэрцы”, ”Хто шукае, той знаходзіць” і інш.  Кожны дзень прабывання ў лагеры для дзяцей быў цікавым і насычаным, меў сваю тэматыку: Дзень малой радзімы, Дзень беларускай мовы, Дзень эканоміі і беражлівасці, Дзень памяці, Дзень краязнаўца…

  На працягу работы летняга аздараўленчага лагера выхаванцы  сустракаліся з цікавымі людзьмі, вандравалі, стваралі рэкламныя ролікі,  удзельнічалі ў майстар-класах, экскурсіях, даследчых экспедыцыях, гадзінах творчасці, конкурсах, акцыях, флэшмобах. Так, найбольш цікавымі, на думку дзяцей, былі конкурс малюнкаў на асфальце “Антырэклама шкодных звычак”, конкурс  рэкламных ролікаў “Эканомія – клопат кожнага”, конкурс авангарднай моды “Супер летняя калекцыя”, забаўляльная гульня “Брэйн-рынг”. У межах краязнаўчай акцыі “Збяры Беларусь у сваім сэрцы” былі арганізаваны экскурсіі на мемарыяльны комплекс “Княжаводцы”, у аграгарадок Пацавічы, на раку Зяльвянку, у эколага-біялагічны цэнтр аграгарадка Правыя Масты.

Самым запамінальным для дзяцей стаў Дзень краязнаўца, калі былі арганізаваны конкурс малюнкаў “Я люблю цябе, мая Радзіма!”, квэст “Беларусь, мая сінявокая”, экскурсія ў эколага-біялагічны цэнтр, дзе выхаванцы  паўдзельнічалі ў майстар-класе па вырабу габеленаў з лекавых раслін.

   Асаблівую цікавасць у вучняў выклікала сустрэча з работнікамі Дзяржаўтаінспекцыі, падчас якой дзеці даведаліся, як правільна паводзіць сябе, каб лета было бяспечным; сустрэча з работнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, на якой з вучнямі правялі прафілактычнае мерапрыемства ”Канікулы без дыму і агню” з дэманстрацыяй работы пажарнай тэхнікі на школьным стадыёне.

  У час рэалізацыі  праекта ў кожным атрадзе  запаўнялася карта добрых спраў  і адкрыццяў  “Таямніцы  роднай зямлі”. Кожны дзень дзеці адкрывалі для сябе штосьці новае аб малой радзіме, рабілі добрыя, карысныя  справы , а на карце адкрыццяў  з’яўлялася новая  зорачка . У канцы змены кожны ўпэўнена сцвярджаў: «Мы ведаем пра сваю малую радзіму  шмат,  каб з гонарам звацца беларусамі!».

       Намеснік дырэктара  па выхаваўчай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі “Пескаўскі вучэбна-педагагічны комплекс  дзіцячы сад- сярэдняя школа”, Т.Р.Рагацэвіч

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио