Самая галоўная каштоўнасць для кожнага чалавека – гэта здароўе. Пагэтаму ў Дубненскім ДЦРД удзяляецца вялікая ўвага выхаванню здаровага дзіцяці. Вырасці здаровым, моцным, дужым дапамагае спорт. Займацца фізкультурай карысна, а вясёлай фізкультурай – удвайне.
Добрай традыцыяй ва ўстанове стала правядзенне спартыўных спаборніцтваў разам з бацькамі. 14 лютага прайшла спартландыя “Тата, мама, я – спартыўная сям’я”, якую падрыхтавалі кіраўнік фізічнага выхавання А.В.Жых і выхавальнік дашкольнай адукацыі Г.А.Біліда. У спартыўных спаборніцтвах прынялі ўдзел таты і мамы выхаванцаў старшай групы.
Пад музыку выйшлі каманды “Праменьчык” і “Вясёлка”, абмяняліся прывітаннямі. У духу суперніцтва і рызыкі каманды выконвалі спартыўныя заданні.
З інтузіязмам прынялі ўдзел ў спартыўным свяце і бацькі. Разам з дзецьмі бегалі, пераадольвалі перашкоды, удзельнічалі ў гульнях і эстафетах.
Здароўе трэба берагчы з дзіцячых гадоў. Адна справа расказваць выхаванцам аб відах спорту і аб гісторыі ўзнікнення спартыўных гульняў, іх значэнні ў жыцці чалавека, а другая – зрабіць іх непасрэднымі ўдзельнікамі сапраўднага спартыўнага свята.
Алена Бусько,
намеснік загадчыка па асноўнай
дзейнасці Дубненскага ДЦРД
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад