Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод малой родиныГод малой родиныСоциумОбщественная жизньНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш край

Свята вёскі святкавалі жыхары Зарудаўя

Свята вёскі святкавалі жыхары Зарудаўя30 июля 2020 — 13:36

Вёсачка мая… Якая яна? Самая прыгожая, самая гасцінная, самая ветлая, самая светлая. Менавіта тут самае высокае неба, самы звонкі птушыны спеў, самыя духмяныя кветкі і самыя зялёныя сенажаці. Родная вёска – гэта твой дом, твае карані, матуліна песня, гэта шчырыя і спагадлівыя людзі.

  У кожнага чалавека ёсць свой родны кут, дзе нарадзіўся і вырас. Ёсць зямля, якая яго ўскарміла, ёсць калодзеж, вада з якога найсмачнейшая ў свеце. І менавіта сюды імкнецца стомленая нягодамі душа. Бо тут заўсёды светла і добра, ёсць вера і надзея, падтрымка і дапамога… Праз гады не патухне для нас агеньчык роднай вёскі і бацькоўскай хаты. Для мяне і маіх землякоў – гэта вёска Заруда’е, якая зараз мае статус аграгарадка.

  Мае аднавяскоўцы не памятаюць, кім была заснавана вёска, хто яе першы жыхар, але існуе легенда, што назва вёскі пайшла ад невялікай рэчкі Рудаўка. Вада ў рэчцы была рудая, бо па баках было балота, на якім людзі капалі торф, сушылі яго і апальвалі свае хаты.  З абодвух бакоў Зарудаўя абступаюць узгоркі. Вельмі прыгожыя краявіды,  калі глядзіш на яе з узвышша. Чаго толькі не прыйшлося ўбачыць вёсцы на сваім вяку: і разбурэнні, і аднаўленні.  Вайна 1941-1945 гадоў  шмат гора прынесла нашаму народу. Не абмінула яна і нашых землякоў. У знак ушанавання памяці нашых аднасяльчан, якія аддалі сваё жыццё за Радзіму,  у цэнтры вёскі ўстаноўлены помнік “Воін і партызанка”.

 Цёплыя словы падзякі хочацца сказаць Таццяне Паўлаўне Куль і Яўгеніі Сідараўне Раінчык   – вязням фашысцкага зняволення. Здароўя вам моцнага, хай радуюць вас дзеці, унукі і праўнукі. Хай свецяцца надзеяй  вашы вочы і настрой хай будзе ў вас заўжды святочны.

 Сёння і ва ўсе часы галоўнае багацце вёскі    –  гэта людзі. Прыемна ўспамінаць  людзей працы, якія шчыравалі  у гаспадарцы, на палетках і фермах, аддавалі ўвесь запал сваёй душы справе і не задумваліся над тым, што сваёй працай памнажалі славу не толькі вёскі, але і ўсяго раёна. Гэта П.П. Кандраценка, Ц.Б. Навіцкі і іншыя.

 З якой цеплынёй успаміналася школа і яе калектыў: Міхаіл Паўлавіч і Тамара Прохараўна Стойлікі, Валерый Іванавіч і Рыма Емельянаўна Канановічы, Валянціна Паўлаўна Пацярахіна, Алена Аляксееўна Бяйдук і іншыя настаўнікі.

 Нізкі паклон усім тым, хто не здрадзіў роднай бацькоўскай зямлі, хто ўпрыгожваў і ўпрагожвае яе руплівай самаадданай працай.

 На сённяшні час у вёсцы працуе клуб , бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін, адкрыты дом сумеснага пражывання, ёсць малочнатаварная ферма, мехдвор.

Шчырыя словы падзякі хочацца сказаць работнікам Струбніцкага ЦДіК, якія падрыхтавалі цудоўны канцэрт, пажадаць ім поспехаў, добрых гледачоў і слухачоў.

Марыя РАХУНАК,

жыхарка агргарадка Зарудаўе


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио