Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМолодёжьМолодёжьСпорт и ТуризмСпортивная жизнь МостовщиныНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Спорт выбірае мацнейшых. З Дыпломам трэцяй ступені вярнулася з заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды вучаніца 10 класа Дубненскай школы Паліна Тамукевіч

Спорт выбірае мацнейшых. З Дыпломам трэцяй ступені вярнулася з заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды вучаніца 10 класа Дубненскай школы Паліна Тамукевіч03 апреля 2021 — 19:44

Гасцінна сустракаў горад Віцебск удзельнікаў заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце “Фізічная культура і здароўе”. Алімпіяда выяўляла і падтрымлівала самых здольных, адораных, спрытных, падрыхтаваных навучэнцаў з розных куткоў краіны.

Тры дні напружаных спаборніцтваў з запалам і павышанай адказнасцю правялі Вікторыя  Мялешка, Паліна Тамукевіч і Дар’я Табала.

Алімпіяда па фізічнай культуры і здароўю складалася з 4 тураў: тэарэтычнага і трох практычных. Тэарэтычны складаўся з тэставых заданняў адкрытага, закрытага тыпу і заданняў на адпаведнасць. Практычныя туры выяўлялі мацнейшых у плаванні, спартыўных гульнях і ўзроўні фізічнай падрыхтаванасці.

У дзень смеху 1 красавіка нашым дзяўчатам было не да жартаў. Іх чакалі сур’ёзныя выпрабаванні апошняга алімпіяднага дня. Дэманстрацыі спрыту, кемлівасці, канцэнтрацыі ўвагі патрабавалі спартыўныя гульні.

– Вынікі абвясцілі далёка за поўнач, - дзеліцца ўражаннямі Паліна Тамукевіч. – Эмоцыі перапаўнялі. Нават стомленасць не перакрыла станоўчых эмоцый, якія адчувала. Былі слёзы радасці і выкананага абавязку. Вялікая ўдзячнасць трэнеру Марыі Аляксандраўне Касазубавай за веру ў мяне, у мае сілы.

  На пытанне, што было самым удалым, дзе адчувала сябе найбольш упэўнена, Паліна адказвае: “Кожнае выпрабаванне патрабавала канцэнтрацыі, вынослівасці. Але ў час  фізічных практыкаванняў (прыжкоў, чаўночнага бегу) я адчувала ўзлёт, упэўненасць. Гэтыя навыкі адпрацаваны на занятках на ўроку, у час наведвання секцыі па лёгкай атлетыцы, на штодзённых трэніроўках у спартыўнай зале”.

Кожная перамога – гэта вынік напружанай працы. Нашы дзяўчаты пераканаліся ў гэтым на ўласным вопыце. Штодзённыя заняткі спортам, адпрацоўка складаных фізічных практыкаванняў, рашэнне тэставых заданняў на логіку, памяць, кемлівасць у падрыхтоўцы да тэарэтычнага туру далі станоўчы вынік.

З Дыпломам  трэцяй ступені  вярнулася з заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце “Фізічная культура і здароўе” Паліна Тамукевіч, вучаніца Х класа.

Памятным падарункам – наручным гадзіннікам – узнагароджана вучаніца 8 класа Дар’я Табала,  самы юны ўдзельнік алімпіяды.  

Станоўчыя эмоцыі, алімпіядны азарт, уласны спартыўны рэкорд пераканалі вучаніцу 11 класа Вікторыю Мялешку ў тым, што прафесійны выбар  звязаць лёс са спортам зроблены правільна. Вікторыя плануе пайсці па шляху свайго трэнера і стаць настаўнікам.

Хочацца пажадаць нашым дзяўчатам і іх настаўніку Марыі Аляксандраўне Касазубавай крочыць толькі наперад. Аналізаваць, удасканальваць, не спыняцца на дасягнутым, а рухацца да новых вяршынь і перамог. Спорт любіць моцных, смелых, працаздольных, адкрытых, вынослівых, упартых і мэтанакіраваных! Новых вам п’едэсталаў!

 

                                                       Лілія ПУСЬ,
дырэктар дзяржаўнай установы

                                                       адукацыі “Дубненская сярэдняя школа”

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио