
Весела адсвяткавалі Яблычны Спас жыхары вуліцы Азёрнай, што ў Вялікіх Азёрках. Такое свята мясцовыя работнікі культуры для вяскоўцаў ладзілі ўпершыню.
Яблыня і сёння пераважае ў нашых садах. На жаль, сёлетні Спас не вельмі шчодры на ўра-джай яблык. Мясцовыя артысты кампенсавалі гэта вясёлымі песнямі, танцамі, жартамі, конкурсамі, гульнямі . Яны расказалі вяскоўцам гісторыю свята. Артысты частавалі ўдзельнікаў яблыкамі са сваіх садоў, дзяліліся кулінарнымі рэцэптамі прыгатавання яблычных пірагоў, варэнняў, джэмаў і іншых прысмакаў. Старэйшыя жыхары, у сваю чаргу, успаміналі, як адзначалі Спас раней.
Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад