Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод народного единстваГод народного единстваГод исторической памятиКультураБлоги наших журналистовНаталья ШевчикНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш край

Шмат прыемных уражанняў і ўспамінаў пакінула свята “Калейдаскоп дубненскага краю”

Шмат прыемных уражанняў і ўспамінаў пакінула свята “Калейдаскоп дубненскага краю”23 августа 2021 — 10:15

У мінулыя выхадныя ў аграрадку Дубна ладзілася свята “Калейдаскоп дубненскага краю”. Новы фармат святочнага дзейства прыйшоўся па душы мясцовым жыхарам і гасцям і пакінуў прыемныя ўспаміны.

Адным з самых цікавых момантаў стаў парад калясак. Удзел у дэфіле сродкаў перамяшчэння немаўлят прынялі тры сям’і. Гэта Андрэй і Вольга Пяцэвічы з сынам Арцёмам, Аляксандр і Дзіяна Сазонавы з дочкамі Сашай і Машай, Артур і Святлана Каробкіны з сынам Маркам.

Падчас свята на сцэну былі запрошаны бацькі самага малодшага жыхара Дубна. Ім стаў Цімафей Шапель. Яго нараджэнне стала не толькі радасцю для бацькоў Аляксандра і Наталлі. Са з’яўленнем на свет Цімафея сям’я Шапеляў набыла статус шматдзетнай, бо ў ёй ужо падрастаюць дочкі Карына і Ульяна.

Прыкладам шчаслівых сямейных узаемаадносін, сямейнага дабрабыту, ладу і згоды з’яўляюцца ў аграгарадку сямейныя пары Веры Пятроўны і Уладзіміра Іванавіча Мухаў, Надзеі Іванаўны і Яраслава Іосіфавіча Матвейчыкаў, ушанаванне якіх прайшло пад дружныя апладысменты аднавяскоўцаў.

Напярэдадні свята ў Дубна былі аб’яўлены конкурсы “Кветкавая фея” і  “Лепшы двор”. Іх пераможцы былі названы падчас урачыстасці. Званне “кветкавых фей” набылі гаспадыні Т. Велімовіч, А. Герасімава, В. Лішко, Г. Лапата, Л. Сазонава. А самыя ўтульныя, добраўпарадкаваныя і дагледжаныя двары належаць Таццяне і Сяргею Макаўцам, Святлане і Яўгенію Дзяндзера, Веры і Канстанціну Мухам.

У дубненскім калейдаскопе знайшлося месца і лепшым агароднікам. Гэты статус набылі Аксана і Віктар Хільмановічы з вёскі Сухінічы за вырошчаванне цыбулі на сваім участку, а таксама сям’я Таццяны і Андрэя Анцулевічаў з Сарочыц за вырошчванне часныку.

Лепшымі гаспадынькамі былі названы Тамара Богдзель, Тамара Вашкевіч, Святлана Каробкіна і Алена Саўко.

Трэба зазначыць, што кожны ўдзельнік свята знайшоў сабе занятак па душы. Пакуль старэйшыя падпявалі знаёмыя мелодыі разам з народным ансамблем “Ярыца”, творчымі калектывамі Пацавіцкага і Дубненскага цэнтраў вольнага часу і культуры, малодшыя цешылі сябе салодкімі прысмакамі, катаннем на надзімных батутах і ўпрыгожвалі тварыкі аквагрымам. Самыя актыўныя сталі ўдзельнікамі забаўляльна-гульнёвай праграмы.

Адным словам, сапраўдны калейдаскоп пазітыўных эмоцый і прыемных уражанняў.

Наталля БЯЙДУК

Фота прадстаўлена Дубненскім ЦВЧіК

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио