Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образование

Школа ­ крыніца любові!

Школа ­ крыніца любові!31 августа 2018 — 11:47

М.Пірагоў  сказаў: “Усякая школа слаўная  не колькасцю, а славаю сваіх вучняў”. Дзяржаўная ўстанова адукацыі “ Пескаўскі вучэбна­педагагічны комплекс  дзіцячы сад­сярэдняя  школа” – не выключэнне.

Сёння школа функцыянуе ў рэжыме развіцця. Рэалізаваны  інавацыйны праект па духоўна­маральным выхаванні “Укараненне мадэлі арганізацыйна­маральнага  выхавання навучэнцаў  X – XI класаў на праваслаўных традыцыях беларускага народа”, а  з 1 верасня гэтага года  пачнецца рэалізацыя праекта “Укараненне мадэлі маральнага развіцця навучэнцаў у сучаснай адукацыйнай  прасторы на праваслаўных традыцыях і каштоўнасцях беларускага народа з улікам рэгіянальнага сацыякультурнага кластэра”, ажыццяўляецца сацыяльны   праект  “Каб памяць жыла”, дзейнічае раённы рэсурсны цэнтр  “Зялёныя школы”, працуюць школьнае лясніцтва”Лясны дазор”, цімураўскі і валанцёрскі  атрады, створана навуковае аб’яднанне “Прамень”.

Гісторыка­краязнаўчы музей  установы адукацыі  ад  8 жніўня 2017 года рашэннем калегіі Міністэрства  культуры Рэспублікі Беларусь атрымаў статус “народны”. Сувязь сённяшніх дзён з  сівой мінуўшчынай  дазваляе  паказаць школьнікам нацыянальныя  асаблівасці, самабытнасць з’яў беларускай культуры, каларыт роднай мовы, прыгажосць і непаўторнасць малой радзімы.

Зараз у школе  63 навучэнцы. Сярод іх ёсць пераможцы і прызёры раённых алімпіяд, дыпламанты навукова­практычных канферэнцый, творчыя і таленавітыя дзеці.   У конкурсах выхаваўчай накіраванасці  навучэнцы атрымалі 112 дыпломаў рознага ўзроўню. Сярод іх дыпломы  III ступені рэспубліканскага і абласнога этапа конкурсу “Дарогамі памяці”, I ступені­абласнога этапа конкурсаў “Ты ў эфіры”, “Сёстры Хатыні”,”Мая будучыня­бяспека працы маіх бацькоў” і іншыя.

Школьнае лясніцтва “Лясны дазор” ­ актыўны ўдзельнік музейнага экалагічнага конкурсу “Экалогія.Чалавек.Будучыня”, які выйшаў далёка за рамкі раённага і знайшоў падтрымку і сваіх прыхільнікаў у Бераставіцкім, Лідскім і  другіх раёнах.

Светлая, урачыста­прыгожая, прыбраная яркімі кветкамі і шарамі, сустракала дзяржаўная ўстанова адукацыі “Пескаўскі вучэбна­педагагічны комплекс дзіцячы сад­сярэдняя школа” сваіх выпускнікоў і гасцей у апошні дзень красавіка 2018 года.  155 год…  Для гісторыі гэта вельмі мала, для людзей – гэта некалькі  пакаленняў. А для школы? Гэта  тысячы яе выпускнікоў, сотні настаўнікаў. 

У школу прыходзяць новыя вучні і новыя настаўнікі, новыя падручнікі і тэхналогіі. І з кожным годам сваёй сталасці школа маладзее і прыгажэе.

Т.Рагацэвіч,

намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце ДУА “Пескаўскі вучэбна­педагагічны комплекс

д/с­СШ”

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио