
Зараз у разгары сезон нарыхтоўкі бярозавага соку. На дзесятага красавіка ў Мастоўскім лясніцтве гэтага смачнага і карыснага напітку нарыхтавана 18 тон. Аб гэтым паведаміла памочнік ляснічага С. Ч. Тамашэвіч. Сезон нарыхтоўкі бярозавага соку, у залежнасці ад надвор’я, працягваецца да трох тыдняў. Сёлета ў сувязі з халоднай вясной пачаўся пазней звычайнага. Урачы раяць піць бярозавы сок тым, у каго хворыя ныркі. Найбольш лячэбны першы бярозавы сок. Лясніцтва прадае бярозавы сок насельніцтву па цане 900 рублёў за літр.
Несанкцыянаваная, самавольная нарыхтоўка соку караецца папярэджаннем і штрафам да 20 базавых велічынь, у залежнасці ад таго, якая шкода нанесена бярозам. У гэтым сезоне некалькі чалавек ужо пакараны за несанкцыянаваную нарыхтоўку соку.
Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад