![Сектор культуры Мостовского райисполкома занял 3 место в ежегодном областном конкурсе](/ru/files/news/image/684/0/1739275335.jpg)
Сектар культуры Мастоўскага раённага выканаўчага камітэта заняў трэцяе месца ў штогадовым абласным спаборніцтве (ЛІД і на сайт)
Падчас выніковай нарады ўпраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, дзе былі падведзены вынікі працы ўстаноў культуры регіёна за мінулы год і намечаны перспектыўныя задачы на бягучы перыяд, прайшла цырымонія ўзнагароджвання.
Так, сектар культуры Мастоўскага раённага выканаўчага камітэта атрымаў Ганаровую грамату за III месца ў штогадовым абласным спаборніцтве горада Гродна і раёнаў Гродзенскай вобласці за дасягненне высокіх паказчыкаў у сферы культуры ў 2024 годзе.
Ганаровай граматы ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама за высокі прафесіяналізм і творчую дзейнасць, значны асабісты ўклад у развіццё і папулярызацыю беларускай культуры ўдастоена намеснік старшыні Мастоўскага райвыканкама Марына Давыдзік.
Такой жа ўзнагародай адзначана плённая шматгадовая праца на ніве беларускай культуры галоўнага захавальніка фондаў Мастоўскага дзяржаўнага музея “Лес і чалавек” Таццяны Чарняк.
Віншуем! Няхай творчы настрой і натхненне, адданасць справе і крэатыў прыносяць добры плён і новыя поспехі!
Наталля ШЭЎЧЫК
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад