Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноОбществоСоциумДуховность

С Покрова начинались девичьи посиделки и время осенних свадеб

С Покрова начинались девичьи посиделки и время осенних свадеб11 октября 2019 — 17:44

Пакроў (Пакровы, Трэцяя Прачыстая), як і многія іншыя святы ў беларускім календары, аб’ядноўвае хрысціянскія і народныя традыцыі. У аснове праваслаўнага свята, якое адзначаецца 14 кастрычніка, — паданне аб цудоўным з’яўленні Божай Маці ў 910 годзе ў Канстанцінопалі, якому пагражала небяспека. Гістарычныя крыніцы сведчаць, што Багародзіца, з’явіўшыся падчас усяночнага трывання ў Влахернскай царкве, зняла з галавы амафор і накрыла ім вернікаў, якія маліліся ў храме аб выратаванні ад ворагаў, засцерагаючы іх ад няшчасцяў.
 

 
У народнай традыцыі ў гэты дзень адзначалася сустрэча восені з зімой. Саму назву народныя вераванні звязвалі з першым інеем, які пакрываў зямлю, паказваючы на блізкасць зімовых халадоў. Казалі: «Святы Пакроў накрыў зямлю жоўтым лістом, маладым сняжком, ваду — лёдам, пчалу — мёдам». На Віцебшчыне да свята пяклі пірог і абыходзілі з ім усе гаспадарчыя пабудовы, каб засцерагчы іх ад навальніц, якія пачыналіся ад Пакрова. Са святам звязвалі заканчэнне працы ў полі і пачатак зімавання жывёлы ў хляве: «Пакрова — зарыкала ў хляве карова». 

IKONA7.RU


 
З Пакрова пачынаўся перыяд восеньскіх вяселляў. Існавалі такія прымаўкі: «Ад Пакрова ўжо дзеўка гатова» і «Пакравы прыйдуць — дзеўцы галаву накрыюць». Многія дзяўчаты марылі пра замужжа ў гэты час. Калі ж вяселле абмінала хату, то казалі: «Праходзіць Пакрова — раве дзеўка, бы карова».

На Пакроў прадказвалі надвор’е, прычым нават на аддаленыя перыяды года: «Калі да Пакрова дня снег не пакрые зямлю, то і на Каляды не будзе снегу», «Якое надвор’е ў дзень Пакрова, такое яно будзе ўсю зіму да вясны», «Калі ад Пакроў да свята Усіх Святых краты зямлю точаць, то зіма будзе снежна і марозліва».

mila@sb.by


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио